З-за новага маста праз Эльбу Дрэздэн выключаны са сьпісу сусьветнай культурнай спадчыны

У нямецкім Дрэздэне пасьля некалькіх гадоў палемікі і судовых разьбіральніцтваў адкрыты мост праз Эльбу.
Чатырохпалосную сталёвую канструкцыю ўзьвялі, каб палегчыць сытуацыю з коркамі.

У 2009 годзе ЮНЭСКА выключыў Дрэздэн і даліну ракі Эльбы паблізу яго са сьпісу сусьветнай культурнай спадчыны з-за рашэньня нямецкіх уладаў пабудаваць гэты мост.

У міжнароднай арганізацыі палічылі, што мост сапсуе выгляд на барочныя палацы Дрэздэна.

Такім чынам, Дрэздэн стаў адзіным месцам у Эўропе, выключаным з гэтага сьпісу.

Мост адкрыецца для грамадзкага руху ў панядзелак.