Бліц-агляд падзеяў і датаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
У Менску на пляцоўцы каля Палацу спорту пройдзе агульнагарадзкі кірмаш «Прывітаньне, школа-2013!».
У Менску ў парку забаў Dreamland адбудзецца фэстываль нямецкай музыкі «Das Fest».
На хутары «Шаблі» ў Малым Запрудзьдзі Валожынскага раёну музычны фэстываль «Вольнае паветра».
У Лепелі кулінарна-музычны фэстываль «Лепельскія кулінары».
У Рэчыцы пачынаецца двухдзённы міжнародны фэстываль цяжкой музыкі Metal Crowd Festival 2013.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
79 — першае зафіксаванае ў крыніцах вывяржэньне вулькану Вэзувій зьнішчыла гарады Пампэі і Геркулянум.
410 — вэстготы на чале з Аларыхам рабуюць Рым.
1791 — у Брытаніі прыняты Канстытуцыйны Акт, які падзяліў Канаду на дзьве часткі са сваімі губэрнатарамі і сваімі ўласнымі законамі.
1913 — у Капэнгагене адкрытая для прагляду статуя русалачкі.
1949 — набыў моц Паўночна-Атлянтычны пакт (НАТО).
1989 — Тадэвуш Мазавецкі стаў першым некамуністычным прэм’ер-міністрам пасьляваеннай Польшчы.
1991 — Украіна абвясьціла незалежнасьць.
1991 — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генэральнага сакратара ЦК КПСС.
У гэты дзень нарадзіліся:
1879 — Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянэр.
1896 — Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
1899 — Хорхэ Луіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.
1906 — Юльян Саковіч, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, актывіст Таварыства Беларускай Школы і Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, Беларускай Народнай Самапомачы, сябар ЦК Беларускай Незалежніцкай партыі.
1929 — Ясір Арафат, лідэр Палестыны.
У гэты дзень памерлі:
1990 — Сяргей Даўлатаў, расейскі пісьменьнік.
1999 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.
ЦЫТАТЫ ДНЯ
«Гісторый усяго чатыры. І колькі б часу нам ні засталося, мы будзем пераказваць іх — у тым ці іншым выглядзе».
«Кожны па-свойму ўяўляе рай, мне ён зь дзіцячых гадоў уяўляўся бібліятэкай».
«Паэзія — гэта змова людзей добрай волі з мэтай праславіць сьвет».
Хорхэ Луіс Борхэс