Маці Вольгі Класкоўскай Людміла плачам сустрэла навіну пра 8-гадовы вырак яе дачцэ, вынесены сёньня швэдзкім судом.
«Яны што, мяне хочуць забіць, ці як? Гэта праўда? Гэта канчаткова? У мяне няма слоў... За што? Я не магу гэтага зразумець. А тое, што яна парэзаная, што дзіця забралі — гэта не ўлічылі? У мяне ў галаве не ўкладваецца».
Людміла Класкоўская мяркуе, што трэба будзе абавязкова абскарджваць гэты вырак у апэляцыйным парадку.
Раней прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных паведаміў Свабодзе, што пры юрыдычнай магчымасьці беларускі бок будзе патрабаваць апэляцыі ў справе Вольгі Класкоўскай:
«Мы, вядома, пракансультуемся з адвакатамі. І калі адвакаты скажуць, што рашэньне можна законным чынам аспрэчыць, запатрабаваць апэляцыі альбо зрабіць любыя іншыя юрыдычныя дзеяньні, то мы можам гэта зрабіць. А калі гэта ня будзе магчымым, то зрабіць нешта для аблягчэньня лёсу Вольгі будзе нельга».
Пракурор патрабаваў для Вольгі 8 гадоў турмы за «замах на забойства альбо нанясеньне асабліва цяжкай шкоды здароўю». Пацярпелы — яе муж, Гёкай Безгін.
Пра затрыманьне Вольгі Класкоўскай стала вядома 2 красавіка. Яе затрымалі ў горадзе Ханінге паблізу Стакгольма і зьмясьцілі ў турму Акэрсбэрга за 30 км на паўночны ўсход ад Стакгольма.
Некалькі гадоў таму Вольга Класкоўская атрымала статус палітычнага ўцекача ў сувязі зь перасьледам на радзіме за апазыцыйныя перакананьні. У 2011 годзе, падчас суду над родным братам, былым міліцыянтам, фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, Вольга вярнулася ў Менск, каб падтрымаць сям’ю.
У жніўні 2011 году яна зноў зьехала зь Беларусі, выйшла ў Швэцыі замуж за мясцовага жыхара Гёкая Бэзгіна, а ў ліпені 2012 году нарадзіла сына. Дакумэнты на атрыманьне віду на жыхарства ў Швэцыі падавала двойчы: пасьля шлюбу і пасьля нараджэньня дзіцяці. У канцы студзеня 2013 году стала вядома, што ўлады Швэцыі адмовілі ёй у атрыманьні віду на жыхарства і пастанавілі дэпартаваць яе бяз права на абскарджваньне.
6 лютага прадстаўнікі сацыяльных службаў Швэцыі забралі ў Класкоўскай малое дзіця на той падставе, што ў яе няма віду на жыхарства ў гэтай краіне і яна ня можа забясьпечыць сыну нармальныя ўмовы пражываньня. 8 лютага Класкоўская з адвакатам сустракалася з прадстаўніком сацыяльных службаў, які паведаміў, што дзіця перадалі бацьку. Дачка Класкоўскай Міраслава згодна з рашэньнем швэдзкіх уладаў таксама падлягала дэпартацыі і цяпер знаходзіцца ў Менску.

Справа Вольгі Класкоўскай