Блогер Генадзь Жулега: Бессэнсоўна было забіраць кампутар, бо я прызнаўся

Your browser doesn’t support HTML5

Разьмяшчэньне ў сацыяльных сетках відэароліка пра катэдж старшыні райвыканкаму абярнулася для блогера візытам міліцыянтаў. Жонка раённага кіраўніка Вольга Максіменка падала ў райаддзел міліцыі заяву, у якой патрабуе прыцягнуць Генадзя Жулегу да прадугледжанай законам адказнасьці. Як яна піша, за відэаінфармацыю «непрыстойнага зьместу» і «абразьлівага характару» ў дачыненьні да яе самой і ейнай сям’і.