Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
ПАДЗЕІ ДНЯ
Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму
Менск, працяг XV Міжнароднага зьезду славістаў, сустрэча ўдзельнікаў зьезду з кіраўніцтвам Нацыянальнай Акадэміі навук.
У мэмарыяльным комплексе «Курапаты» — адкрыцьцё памятнага знаку расстраляным у Карапатах беларусам у 1937-1941 гг.
Дзяржынск, пасяджэньне Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва, якое пройдзе пад старшыняваньнем намесьніка прэм’ер-міністра Пятра Пракаповіча. На пасяджэньні будзе прааналізаваная праца прадпрымальніцкіх саюзаў і асацыяцый па ўключэньню прыватнага бізнэсу ў працэсы мадэрнізацыі.
Бабруйск, фінал XI Рэспубліканскага экалягічнага форуму, арганізаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
476: Адаакр, начальнік германскіх наймітаў на рымскай службе, скінуў рымскага імпэратара Ромула Аўгустула і абвясьціў сябе каралём. Фармальны канец існаваньня Заходняй Рымскай імпэрыі.
1552: Маскоўскае войска пад кіраўніцтвам цара Івана IV пачала аблогу Казані (сталіцы Казанскага ханства).
1561: Мікалай Радзівіл Чорны з атрадам у 900 чалавек увайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ.
1572: Барталямэеўская ноч у Парыжы.
1653: Крычаву нададзена Магдэбургскае права і герб.
1939: У Маскве паміж Германіяй і СССР падпісаная дамова пра ненапад, у тайным пратаколе да якой зацьверджаны падзел Усходняй Эўропы (Пакт Молатава-Рыбэнтропа).
1989: 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня —Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.
У гэты дзень нарадзіліся:
1486: Сігізмунд Герберштэйн, аўстрыйскі дыплямат і падарожнік
1741: Жан-Франсуа дэ Ляпэруз, францускі мараплавец
1754: Людовік XVI, кароль францускі
1880: Аляксандр Грын, расейскі пісьменьнік
1917: Пімен Панчанка, беларускі паэт
Вядомы ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў чытае верш Пімена Панчанкі "Родная мова"
1938: Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык
У гэты дзень памерлі:
93: Гней Юлій Агрыкала, рымскі палкаводзец
634: Абу Бакр, першы мусульманскі халіф
1806: Шарль Кулон, францускі фізык
1847: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фальклярыст
1895: Міхал Андрыёлі, беларускі і польскі ілюстратар і мастак, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў
1955: Іван Краскоўскі, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст, пэдагог
1978: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень
1987: Міхась Стральцоў, пісьменьнік, крытык, перакладнік.
ЦЫТАТА ДНЯ
Без чалавечнасьці ня будзе й вечнасьці.
Пімен Панчанка