У выдавецтве Граўцова выйшаў першы энцыкляпэдычны слоўнік рэлігійнай лексыкі беларускай мовы.
Выданьне прадстаўлена ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным ўнівэрсытэце на кніжнай выставе, якая зладжаная да XV Міжнароднага зьезду славістаў.
«Слоўнік зьяўляецца ўнівэрсальным даведнікам па розных напрамках рэлігійнага жыцьця ў Рэспубліцы Беларусь. У ім прадстаўлена актуальная міжканфэсійная лексыка, якая датычыцца рэлігійных і рэлігійна-філязофскіх плыняў, назваў рэлігійных арганізацый, абшчын, прыводзяцца зьвесткі аб найбольш вядомых і шанаваных у народзе абразах, крыніцах, розных сьвятынях», — паведамляецца ў анатацыі да выданьня.
Аўтары энцыкляпэдычнага слоўніка — ксёндз-дэкан менскага касьцёла Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены Ўладзіслаў Завальнюк, загадчык катэдры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту прафэсар Мікалай Прыгодзіч і выкладчык-мэтадыст беларускай мовы і літаратуры Валянціна Раманцэвіч, паведамляе БелаПАН.