Ці сапраўды дзеяньні мясцовых чыноўнікаў нанесьлі настолькі вялікую шкоду іміджу ўлады, што Аляксандар Лукашэнка вымушаны быў адрэагаваць?
Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў эфэктыўнасьць барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней. «Я ўсё больш атрымліваю сыгналаў, у адміністрацыі прэзыдэнта мы фіксуем усё большую колькасьць зваротаў грамадзян па гэтых пытаньнях», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ці сапраўды дзеяньні мясцовых чыноўнікаў нанесьлі настолькі вялікую шкоду іміджу ўлады, што Аляксандар Лукашэнка вымушаны быў адрэагаваць? Як магчыма мінімізаваць наступствы чумы сьвіней? На гэтыя пытаньні аказвае эканаміст Міхал Залескі.
— Той факт, што тэма барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней ужо стала нагодай для нарады на самым высокім узроўні — ці гаворыць пра маштабы гэтага бедзтва?
— Скажу так: гэтае АЧС слабейшае, вядома, за ЧАЭС, але бяды наробіць. Бо яна істотна зьменіць структуру жыцьця і сельскагаспадарчай вытворчасьці ў краіне. І ня толькі таму, што мы тут сьвіней будзем біць, а таму, што суседзі будуць ставіцца да нас як да ачага гэтай інфэкцыі.
— Лукашэнка сёньня перш за ўсё казаў пра тое, што людзі скардзяцца на тыя мэтады, якімі дзейнічаюць улады. Ці можна сказаць, што Лукашэнка шчыра занепакоены тымі мэтадамі, якімі адбывалася зьнішчэньне сьвіней у насельніцтва?
— Ён занепакоены рэакцыяй людзей. Яго не цікавяць дробныя чынушы са сваімі мэтадамі. Бо дзяржыморда заўсёды будзе дзяржымордай. А як масы рэагуюць — яму не падабаецца. Ён любіць, каб яго лічылі харошым. А тут усе лаюцца, вось яму і не падабаецца.
— Ці сапраўды іміджу ўлады была нанесена вялікая шкода?
— Проста такія сытуацыі паказваюць слабасьць нашай улады. Існуе маса жучкоў, якія круцяцца вакол улады і жывуць з таго, — а рэальнай улады няма. І як здараецца бяда — гэта адразу высьвятляецца.
— Ці магчыма спрагназаваць, наколькі ўладам удасца мінімізаваць наступствы чумы сьвіней?
— Калі будуць выкананыя тэхналягічныя і сацыяльныя патрабаваньні да змаганьня з гэтай эпідэміяй — то можна дасягнуць посьпеху. Бо сакрэтаў тут няма ніякіх. Але сам спосаб выкананьня любых дзеяньняў у нашай краіне заўсёды вылучаецца брутальнасьцю і непавагай да чалавека. І вось тут галоўная праблема.