Лета зь Сяргеем Шупам: Ці людзі маюць права ведаць, як жыве высокае начальства?

Светлагорскі блогер Генадзь Жулега працягвае змагацца за права грамадзтва ведаць як жывуць высокія чыноўнікі.

СЛУХАЦЬ ЭФІР


Яшчэ ў сёньняшняй праграме мы...

— паслухаем адвакатаў, у якіх арыштаваная за хабар чыноўніца Мін’юсту Грышкавец адбірала ліцэнзіі пасьля Плошчы

— пачуем пра навіны ў справе доктара Паснова, у якога ёсьць дзесяць дзён каб абскардзіць накіраваньне суду на прымусовае псыхічнае лячэньне

— даведаемся пра вынікі суду над двума нацыянал-бальшавікамі, якіх абвінавацілі ў правядзеньні акцыі каля Міністэрства абароны

— прасочым за працягам публікацыі ў Советской Белоруссии дакумэнтаў КГБ пра меркаваную шпіёнскую дзейнасьць Андрэя Гайдукова

— Расейскія вытворцы хочуць адабраць савецкія гандлёвыя маркі ў былых рэспублік Савецкага Саюзу

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне:

Ці людзі маюць права ведаць, як жыве высокае начальства?

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.