У мястэчку Грушаве самыя незвычайныя аўтобусныя прыпынкі ў краіне. Бо на іх сьценах — неблагія пэйзажы. Гэта працы студэнтаў Кобрынскай мастацкай вучэльні, якія такім чынам праходзяць практыку. Звычай, годны перайманьня па ўсёй Беларусі. Але і акрамя жывапісных прыпынкаў у Грушаве загадак дастаткова, каб завітаць сюды. Першая загадка паўстане перад падарожнікам у выглядзе аднапавярховай доўгай будыніны вясковай крамы, пафарбаванай у ядавіта-зялёны колер.
За крамай захаваліся рэшткі старажытнага парку і велічны трохсотгадовы дуб.
Каля дуба ёсьць памятны знак, які паведамляе, што вы ў былой сядзібе Марыі Радзевіч, польскамоўнай пісьменьніцы міжваеннага часу. Тут жа, у парку, глядзяць нежывымі вокнамі закінутыя будынкі колішняй школы. Непадалёк стаяць двухпавярховыя дамы калгасьнікаў.
Жыхар аднаго, Мікалай Карасюк, худы, пракураны стары з тварам пірата, аказаўся карэнным жыхаром Грушава.
— А вы помніце Марыю Радзевіч?
— Крыху помню. Жанчына сярэдняга росту, шчуплая. Яна была харошая. Парабкі былі ў яе.
— Якія на яе працавалі…
— Яна сама на сябе працавала. Бо яна ж была паэт!
Цяжка нават уявіць, што страшны магазын — гэта і ёсьць колішняя шляхецкая сядзіба.
— Тут, дзе магазын, дом быў двухпавярховы. Пасярэдзіне стаяла чатыры слупы. А гэтых дамоў не было.
— Калі прыйшлі саветы ў 39-м, што было з домам?
— Кнігі бралі.
— Ад яе засталася бібліятэка. А тыя кнігі, што засталіся ад яе, забіралі дахаты?
— Не. Мо нехта ўзяў адну сабе. Я асабіста ня браў.
— А іх не палілі, гэтыя кніжкі? Проста разьбіралі па хатах?
— Хто іх ведае, палілі ці не.
— А вы не чыталі яе кніг?
— Я не чытаў, бо падлетак быў. Партызаны спалілі ў 43-м годзе.
— А на халеру яны гэта спалілі?
— Подзьвіг такі. А навошта яны царкву спалілі? Ваякі. Па-іхнаму лічыцца подзьвіг.
Марыя Радзевіч пакінула сваё радавое гняздо ў 39-м годзе. Яе бібліятэку тады разрабавалі. Але цікавілі людзей найперш ня кнігі. Да нядаўняга часу людзі шукалі скарбы. Напрыканцы 80-х палкоўнік міліцыі Генадзь Ператоўчын служыў тут участковым.
— Выклікаў мяне начальнік і кажа, што прыходзіла жанчына ва ўзросьце. Яна сказала, што калі Марыя Радзевіч у 39-м зьяжджала, яна паклікала ці то садоўніка, ці то вартаўніка свайго, у тым ліку і яе. А яна была пакаёўкай. Працавала пакаёўкай у Радзевіч. Каб яна дапамагла сабраць у мяшок рэчы, срэбра сталовае, што мела нейкую каштоўнасьць. І ў садзе, пад адной зь яблынь яны закапалі ўсё гэта. Яна з сабой нічога ня брала. Яна, гэтая жанчына, зьвярнулася тады ў гарком партыі. А з гаркома далі каманду нам. І мы ўзялі вайсковы мэталашукальнік і хадзілі два дні шукалі гэтае дабро. Два дні прахадзілі, але яна нічога ня памятала. Бо ляндшафт зьмяніўся. І там, дзе быў сад, там клеці дамоў, дзе людзі жывуць. Пасьля таго як мы прайшліся, рэзка ўсе сталі закопваць бульбу ў бурты. На тым месцы, дзе мы хадзілі. У тры рады. Але ніхто нічога не знайшоў.
Еўдакія Парфёнаўна Фальковіч жыве ў доме пад нумарам сто. Ці не з-за гэтай містычнай лічбы старая Еўдакія нядаўна адзначыла 103-ці дзень нараджэньня. Клясычная бабулька з добрымі вачыма перажыла ўсіх сваіх траіх дзяцей.
— Вы ўсіх дзяцей перажылі.
— А нашто мне гэтае жыцьцё? Людзі мілыя! Я ня рада жыцьцю. Дзеці паўміралі. Адзін сын утапіўся, другі сын у Аўганістане загінуў. Каб вы былі такія добранькія, каб мне сьмерць прынесьлі.
— Сьмерць я вам не прынёс.
— Ня любіце яе?
— Не.
— А я б ужо палюбіла б сьмерць. Палюбіла б.
Пры згадцы пра Марыю Радзевіч старая найперш назвала яе ня паняй, не гаспадыняй, а пісьменьніцай.
— Яна была пісьменьніца. Я на работу да яе хадзіла, як падрасла. Добрая была пані. Не была строгая.
Чым болей я гаварыў са старой, тым больш пераконваўся ў хуткабежнасьці часу. Справа ў тым, што мая суразмоўніца памятаць сябе пачала падчас бежанства. У Першую ўсясьветную вайну!
— А ў якім краі вы былі ў бежанцах?
— У Казані, у татарскай сталіцы.
— Як вас там прымалі? Вас ня крыўдзілі там?
— Ой, хораша! А як стаў пераварот, прыйшоў вялікі голад.
— Голад пасьля перавароту 17-га году?
— Голад. Вывозілі зерне. Знаходзілі.
— А вы жылі ў вясковых хатах? Дзе вас расьсялялі?
— Людзі бралі да сябе.
— А калі ж вы вярнуліся назад?
— Мой даражэнькі, сем гадоў мне было.
— Гэта значыцца ў 18-м годзе. А з-за чаго пачаўся голад?
— Поўныя амбары збожжа. Панаяжджаюць, паадбіраюць усё. Усе людзі ўміраюць.
— І пасьля вы вярнуліся сюды. Тут не было голадна?
— Нам дапамагалі. Тут ужо аджылі.
— Вы помніце гэтую падзею, забойства цара?
— Помню.
— Вы былі ў Казані.
— У Казані.
— Як людзі пра гэта дазналіся?
— Божа мой! Пра гэта адразу аб’явілі.
— Хто такія бальшавікі, вы ўжо зразумелі там…
— Там. Бальшавікі зрабілі голад.
— Еўдакія, а вы ведаеце, хто сёньня ў Беларусі цар?
— Ой, ой. Забываю.
Імя Марыі Радзевіч сёньня амаль забытае. Хоць яе аповесьць «Дэвайціс» была папулярная ў міжваеннай Польшчы. Некалькі яе раманаў нават былі экранізаваныя. Сёньня пісьменьніца не забытая ў Беларусі найперш дзякуючы такім краязнаўцам, як Ніна Марчук. Спадарыня Ніна рупліва зьбірае і занатоўвае ўсё, што тычыцца гісторыі Кобрыншчыны.
— Марыя Радзевіч нарадзілася ў 1864-м годзе. І яе маленькую праз 30 дзён пасьля родаў маці вымушаная была пакінуць на стрыечную сястру гадаваць. Бо бацьку Марыі і маці царскія ўлады забралі за ўдзел у паўстаньні. Яны абое былі ў атрадзе Рамуальда Траўгута. Марыя Радзевіч за першую літаратурную прэмію купіла для касьцёла звон. І ўдзячныя каталікі далі гэтаму звону імя Марыя. Далейшая гісторыя звона вельмі цікавая. Ён перажыў падзеі 39-га году, перажыў нацысцкую навалу. А ў 60-я яго скінулі са званіцы. Завалаклі ў школьны падвал. Там ён і валяўся да 70-х. Пакуль па вусным распараджэньні начальства ня быў забраны загадчыкам Кобрынскага райана. І невядома куды зьнік. Дарэчы, сем гадоў таму, калі я пісала матэрыял, я знайшла таго загадчыка. Яшчэ жывога. Ён пацьвердзіў гэтую гісторыю. Што ён забіраў. Але празь пяць хвілін, калі зразумеў, што ня вельмі добрыя распавядае гісторыі, сказаў, што ён нічога ня памятае. Таму на сёньня невядома, дзе гэты звон.
Касьцёл, якім апекавалася пісьменьніца, быў у суседнім мястэчку Гарадзец. Я шмат бачыў зьнявечаных сьвятынь, але такіх, каб і знаку не засталося… Сьцены храма проста ўзялі і ўбудавалі ў звычайную школу. Былую сьвятыню нішто не выдае. Але тады, у 60-я, калі ішла гэтая перабудова, каля касьцёла былі зьнішчаныя шматлікія магілы. Пра гэта мне распавёў гарадзецкі настаўнік, стары, нямоглы Васіль Гярчук.
— Калі там работы праводзілі, хацелі рамонт зрабіць, задзелі магілы каля касьцёла. Дык знайшлі нейкага манаха. І каля ўваходу ў касьцёл былі знойдзеныя магілы. Дзе зараз уваход у школу, ідуць прысады. Дык з правага боку былі пахаваныя ўдзельнікі імпэрыялістычнай вайны. А з другога боку манахі. І нават быў два мэтры росту труп. І недзе там прыкапалі, і ўсё. На гэтым усё і скончылася. Нікуды не вывозілі.
— Але ўжо без усякіх знакаў.
— Бяз знакаў. Зраўнялі зь зямлёй.
Можна зраўняць зь зямлёй могілкі. Можна зьнявечыць да непазнавальнасьці храмы. Але немагчыма зьнішчыць памяць і слова. Чаму творы Марыі Радзевіч, якія былі перакладзеныя на літоўскую, на чэскую, на нямецкую мовы, да гэтае пары не перакладзеныя на беларускую? Ці не чакае нас адкрыцьцё? І новыя зьвесткі пра жыцьцё палешукоў на мяжы стагодзьдзяў?