Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, У галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё мастацкай выставы «Слова», прысьвечанай 1150-годзьдзю славянскай пісьменнасьці.
Менск, кафэ «Лыжкі» (вул. Камсамольская, 34), сустрэча зь вядомай беларусісткай і славісткай, першым амбасадарам Польшчы ў Беларусі, прафэсарам Эльжбетай Смулковай.
Вільня, пачатак беларуска-літоўскага дзелавога форуму «Арганізацыя электронных біржавых таргоў і абмеркаваньне магчымасьцяў, аптымізацыі і пэрспэктываў эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам».
Менск, клюб Салтайм (пр. Незалежнасьці, 131/1) канцэрт украінскага гурту F.R.A.M. Пачатак у 18-30.
FRAM - Затьмарення (music video)
Н’ю-Ёрк, абмеркаваньне сытуацыі ў Эгіпце ў Радзе бясьпекі ААН
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах аб вампірах
1846 — Нью-Мэксыка ўключаная ў склад ЗША
1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа
1932 — першыя экспэрымэнты British Broadcasting Company (Бі-бі-сі) з тэлевізійным вяшчаньнем
1941 — Другая сусьветная вайна: пачатак блякады Ленінграду
Фільм пра блякаду Ленінграда
1989 — Літва абвясьціла незаконнай анэксію краіны Савецкім Саюзам
1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкі арыштаваныя
У гэты ж дзень — Бела-сіне-чырвоны сьцяг абвешчаны дзяржаўным сьцягам Расеі
У гэты дзень нарадзіліся:
1861 — Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысёр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру
1862 — Клод Дэбюсі, францускі кампазытар
1902 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка
"Нашы ўзброеныя сілы". Фільм Лені Рыфэншталь
1904 — Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году па сярэдзіну 90-х гадоў
1920 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
У гэты дзень памерлі:
1898 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык
1922 — Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць
1978 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык
1988 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч
ЦЫТАТА ДНЯ
Бог даў нам розум, каб мы дасьледавалі тое, што ўжо ёсьць, а не для таго, каб мы варажылі і баяліся, што нас чакае ў будучыні.
Рэй Брэдбэры