Якія плашчыні асабістага жыцьця чалавека найчасьцей парушаюцца ў Беларусі і ці можа чалавек абараніць сябе?
У адным зь менскіх клюбаў у прыбіральні зрабілі сьцяну, празь якую мужчыны могуць падглядаць, як жанчыны наводзяць марафет. Гэта «жарт» ці нахабнае ўварваньне ў асабістае жыцьцё чалавека аж на ўзровень найінтымнейшы? І ці ня ёсьць гэта знакам таго, што ў беларускім грамадзтве губляецца само разуменьне права чалавека на асабістае жыцьцё, недатыкальнасьць яго? Якія табу адносна прыватнага жыцьця, што існавалі ў народнай, рэлігійнай і нават сацыяльна-палітычнай традыцыях, яшчэ застаюцца, а якія зьніклі беззваротна? Якія плашчыні асабістага жыцьця чалавека найчасьцей парушаюцца ў Беларусі і ці можа чалавек абараніць сябе, як гэта запісана ў Канстытуцыі, «ад незаконнага ўмяшаньня ў ягонае асабістае жыцьцё?» А мо замест абароны асабістага жыцьця факты гэтага жыцьця дзяржава выкарыстоўвае ў рэпрэсіўных, карных мэтах?
У дыскусіі бяруць удзел сацыёляг Лідзія Міхеева і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхаіл Пашкевіч. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.
У дыскусіі бяруць удзел сацыёляг Лідзія Міхеева і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхаіл Пашкевіч. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.