Карэспандэнт БелаПАН зрабіў фота з будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС пад Астраўцом.
Фота зробленыя пасьля сходу па абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе Беларускай АЭС з удзелам літоўскіх грамадзян, якое прайшло 17 жніўня ў Астраўцы, дзе ўзводзіцца атамная станцыя.
У слуханьнях прынялі ўдзел першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Віталь Кулік, намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк, дырэктар РУП «Белндпіэнергапрам» Андрэй Рыкаў, загадчык лябараторыі радыяцыйнай бясьпекі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены Якаў Кёнігсберг і іншыя.
Актыўнай дыскусіі па дакладах не было. Асобныя ўдзельнікі задалі пытаньні аб выбары пляцоўкі і рэалізатара праекту, аб мерах па ахове аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, якія знаходзяцца ў зоне патэнцыйнай небясьпекі пры аварыі на АЭС, пра гатоўнасьць літоўцаў падтрымаць праект будаўніцтва Беларускай АЭС.
Прадстаўнікі літоўскіх уладаў не прыехалі на грамадзкія слуханьні, раней заявіўшы, што дыскусія па справаздачы адбыцца не можа, бо згодна з Канвэнцыяй Эспо падобныя публічныя спрэчкі могуць праводзіцца толькі тады, калі з дакумэнтамі цалкам азнаёмяцца экспэрты зацікаўленых бакоў.
Пасьля абмеркаваньня журналісты на чале з намесьнікам кіраўніка Астравецкага райвыканкама Віктарам Сьвілам наведалі будаўнічую пляцоўку будучай АЭС.
На фота адлюстраваныя складзкія памяшканьні, аснова пад падмурак будучай станцыі, будынак адміністрацыі.