Украінскі экспэрт раіць Беларусі захоўваць нэўтралітэт у гандлёвай вайне, якая разгараецца паміж Расеяй і Ўкраінай.
14 жніўня мытная служба Расеі заблякавала ўкраінскі імпарт, уключыўшы ўсіх украінскіх экспартэраў у лік «рызыкоўных».
На практыцы выглядала гэта досыць дзіўна.
«Спынялі кожную фуру на мяжы, вымалі частку скрыняў, разразалі, глядзелі, пасьля заклейвалі і назад загружалі, — распавядае ўкраінскі журналіст Яўген Саланіна. — І атрымліваецца, што ў дзясяткі разоў павольней рухаецца чарга, таму і на 90% экспарт паралізаваны».
А ўсё пачалося ў ліпені з цукерак карпарацыі Roshen, якія галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка абвясьціў «няякаснымі» — маўляў, «парушаныя патрабаваньні да якасьці і бясьпекі, ёсьць падставы гаварыць пра сыстэматычныя парушэньні дзейнага заканадаўства пра абарону правоў спажыўцоў».
Як заявіў сёньня Анішчанка, патрэбная поўная інспэкцыя заводаў-вытворцаў. А гэта значыць, што дакладную дату вяртаньня ўкраінскіх слодычаў на паліцы расейскіх крамаў вызначыць цяпер немагчыма.
Беларускае Міністэрства аховы здароўя таксама ўзялося за экспэртызу цукерак Roshen, аднак вынікі яе дагэтуль невядомыя.
«Найлепшы спосаб — набіць сабе рот цукеркамі спадара Парашэнкі (уладальнік карпарацыі Roshen. — РС) і радавацца, што мы ня трапілі пад руку Крамля, — кажа эканаміст Леанід Заіка. — Можна парадавацца няўдачы Парашэнкі, бо Ўкраіна сталася ахвярай расейскага эгаізму. Можна пакпіць з Пуціна і Крамля».
Але калісьці і да Беларусі можа дайсьці чарга. Галоўны вястун экспартных войнаў Генадзь Анішчанка раней зьвяртаў увагу на беларускія малочныя прадукты — нібыта ў іх знайшлі нейкі шкодныя бактэрыі.
«Такім чынам нам далі зразумець, каб мы не адыходзілі далёка ад расейска-ўкраінскага канфлікту. Былі побач», — заключае Заіка.
Гандлёвыя войны — вядомы спосаб разьвязваньня палітычных праблемаў на постсавецкай прасторы.
У 2009 годзе выбухнула «малочная вайна» паміж Расеяй і Беларусьсю. Расея адмовілася прымаць беларускія малочныя прадукты, якія складаюць вялікую частку экспарту ў гэтую краіну. Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў расейскі бок у спробе ўсталяваць кантроль над малочнай прамысловасьцю Беларусі.
У 2006 годзе на фоне абвостраных стасункаў з Грузіяй Расея забараніла ўвоз грузінскіх вінаў і мінэральнай вады. Праз два гады паміж Грузіяй і Расеяй пачалася ўжо сапраўдная вайна.
Ня дзіва, што экспэрты бачаць у новай экспартнай вайне палітычную падаплёку. Украінскі эканаміст Андрэй Новак упэўнены, што гэты канфлікт наўпрост зьвязаны з палітычнымі працэсамі, якія адбываюцца цяпер ва Ўкраіне:
«Калі канкрэтна, то гэта магчымае падпісаньне ў лістападзе гэтага году на Віленскім саміце Эўразьвязу Дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ. Набліжэньне гэтага форуму і выклікала такую рэакцыю ў расейскага кіраўніцтва. Таму РФ, як гэта было неаднойчы, прад’явіла тэхнічныя патрабаваньні да ўкраінскіх тавараў».
Гэты канфлікт ня выгадны ніводнаму боку, — уголас кажуць усе экспэрты.
«Але цяпер расейскі бок ня так лічыць грошы, як перасьледуе палітычныя мэты, — сьцьвярджае Андрэй Новак.
Ёсьць ва Ўкраіне і іншая вэрсыя, як ня надта пярэчыць папярэдняй.
«Кажуць, што гандлёвую вайну распачала група Дзьмітрыя Фірташа, алігарха, які не належыць да „сям’і“ Віктара Януковіча, — тлумачыць Яўген Саланіна. — Ён мае сувязі ў РФ. Ягоныя інтарэсы і інтарэсы Крамля супалі, і Фірташ спрабуе пацясьніць, дыскрэдытаваць „сям’ю“ прэзыдэнта ў бізнэсе і ва ўладзе».
Фірташ сярод іншага валодае 90% акцый кампаніі Centragas Holding AG, якой на 50 працэнтаў належыць РосУкрЭнэрга — кампанія па перапродажы прыроднага газу ва Ўкраіне і краінах Эўропы.
Як раз першымі, хто загаласіў пра праблемы на мытні, сталі кампаніі блізкія да Фірташа і Федэрацыя працадаўцаў Украіны, якая ў значнай меры ім кантралюецца.
У набліжэньні да Эўразьвязу зацікаўлены сам Віктар Януковіч:
«Бізнэс ягонай сям’і заснаваны на экспартных галінах, і ад уступленьня ў Мытны зьвяз ён толькі пацерпіць, — кажа Саланіна. — А вось бізнэс Фірташа пабудаваны на сувязі з расейскімі партнэрамі. Ён доўгі час прадаваў вялікую частку газу з Расеі ва Ўкраіне».
Гэтую вэрсыю падтрымлівае расейскі аналітык Аляксей Кузьмін:
«Няма ніякіх сумненьняў, што гэта гульня Фірташа, часткова Ахметава. Парашэнка свае пытаньні можа сам цудоўна вырашыць. Ва Ўкраіне чарговы раз ідзе перадзел: хто, зь кім і супраць каго. Карані ў гэтага скандала цалкам ўкраінскія».
«Сытуацыя вырашыцца двума шляхамі, — лічыць Яўген Саланіна. — Альбо мы падпішам асацыяцыю з Эўразьвязам, альбо ўступім у Мытны зьвяз».
Можна колькі заўгодна «надзьмуваць шчокі» і рабіць зь сябе моцнага гульца — эканоміку не падманеш, кажуць эканамісты.
«Я кепска разумею, навошта Расеі трэба Ўкраіна ў Мытным зьвязе з чыста эканамічнага пункту гледжаньня, — кажа Аляксей Кузьмін.— Я яшчэ горш разумею, навошта палітычна цяжка хворы (Украіна) патрэбны ў палітычным зьвязе, тым ці іншым. Прагматычнага сэнсу гэта мець ня можа».
Аднак адмаўляць палітычную гульню немагчыма: адпусьці Ўкраіну ў ЭЗ, у той жа бок будуць глядзець і іншыя краіны, якіх Расея хоча «трымаць побач». І сярод іх Беларусь. Аднак ці так ужо трэба Ўкраіне асацыятыўнае сяброўства з Эўрапейскім Зьвязам?
«Асацыяцыя з ЭЗ створыць масу праблем ЭЗ, і яшчэ больш Украіне, — упэўнены Кузьмін. — ЭЗ па дамове аб асацыяцыі ня надта адкрывае рынкі. Паглядзіце на Баўгарыю і на яе эканоміку. Яна сябар ЭЗ. Пры гэтым, наколькі я памятаю, у іх там ВУП на душу насельніцтва істотна меншы за 1000 эўра ў месяц. І заробак недзе 250-300 эўра. Краіна гаротная. І прычына таму ў тым ліку — яе становішча ў ЭЗ. Украіна зь яе вытворчасьцю ў эўрапейскае раздзяленьне працы ўключаецца гэтаксама, як Латвія, якая цяпер зусім не шчасьлівая эканамічна».
Такое ж меркаваньне і ў Леаніда Заікі:
«Украіна ўступіла ў СГА, вы нешта заўважылі? З пункту гледжаньня ўкраінскага экспарту, канкурэнцыі палепшылася нешта? Гэта міты! — кажа эканаміст. — Што такое павелічэньне ступені партнэрства і супрацоўніцтва рынкаў? Гэта больш высокая канкурэнцыя! І што ўрад Януковіча і шахцёрскага вучонага Азарава можа нешта зрабіць? Па ступені кампетэнцыі гэты ўрад параўнальны зь беларускім».
Прыклад Грэціі, чыя эканамічная сыстэма не вытрымала ўступленьня ў Эўразьвяз, ня надта натхняе. Ратуючы ў Эўразьвязе свой бізнэс, Янукевіч можа загнаць Украіну ў жорсткі эканамічны крызыс, бо яе эканоміка ня вытрымае канкурэнцыі.
«Я нешта не бачыў украінскіх тавараў на рынку Чэхіі. І ніхто ня кажа, што ёсьць гандлёвая вайна, а ўсе кажуць, што ёсьць няякасныя ўкраінскія тавары», — кажа Аляксей Кузьмін.
«Украіне трэба быць Украінай і самой займацца вырашэньнем сваіх праблемаў. Гэта ў савецкі час сяброўства ў партыі магло даць рабочаму шанец стаць перадавіком у раённым спаборніцтве. І ня больш за тое», — заключае Заіка.
Сваю рэкамэндацыю беларусам у гэтым канфлікце выказаў украінскі эканаміст Андрэй Новак: «З аднаго боку, цесныя стасункі з Расейскай Фэдэрацыяй, а зь іншага боку — у нас шмат беларускіх тавараў і беларускага бізнэсу. Напэўна, вашае кіраўніцтва ня хоча стратаў. Таму я б рэкамэндаваў яму захоўваць у гэтым канфлікце нэўтралітэт і ацэньваць сытуацыю аб’ектыўна».
Сапраўды, па выніках 2012 году Ўкраіна заняла трэцяе месца сярод гандлёвых партнэраў Беларусі, двухбаковы таваразварот паміж нашымі краінамі склаў амаль 8 мільярадаў даляраў.
Калі б Беларусь паводзіла сябе больш разумна, то экспартная вайна пайшла б нам нават на карысьць, — лічыць Аляксей Кузьмін:
«Украіна і Беларусь — канкурэнты. Там, дзе жыцьцё ўкраінскіх вытворцаў ускладняецца, можна пасьпяхова адціскаць іх ад рынку,» — тлумачыць ён.
А беларускі эканаміст Леанід Заіка кажа, што экспартная вайна можа прынесьці беларускім уладам толькі псыхалягічнае задавальненьне:
«Гэта толькі магчымасьць пасьмяяцца з Крамля, пацьвяліцца зь Януковіча. А з пункту гледжаньня эканамічных інтарэсаў я нічога істотнага ня бачу».
На практыцы выглядала гэта досыць дзіўна.
«Спынялі кожную фуру на мяжы, вымалі частку скрыняў, разразалі, глядзелі, пасьля заклейвалі і назад загружалі, — распавядае ўкраінскі журналіст Яўген Саланіна. — І атрымліваецца, што ў дзясяткі разоў павольней рухаецца чарга, таму і на 90% экспарт паралізаваны».
А ўсё пачалося ў ліпені з цукерак карпарацыі Roshen, якія галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка абвясьціў «няякаснымі» — маўляў, «парушаныя патрабаваньні да якасьці і бясьпекі, ёсьць падставы гаварыць пра сыстэматычныя парушэньні дзейнага заканадаўства пра абарону правоў спажыўцоў».
Як заявіў сёньня Анішчанка, патрэбная поўная інспэкцыя заводаў-вытворцаў. А гэта значыць, што дакладную дату вяртаньня ўкраінскіх слодычаў на паліцы расейскіх крамаў вызначыць цяпер немагчыма.
Беларускае Міністэрства аховы здароўя таксама ўзялося за экспэртызу цукерак Roshen, аднак вынікі яе дагэтуль невядомыя.
Што рабіць беларусам, калі паміж суседзямі ідзе экспартная вайна?
«Найлепшы спосаб — набіць сабе рот цукеркамі спадара Парашэнкі (уладальнік карпарацыі Roshen. — РС) і радавацца, што мы ня трапілі пад руку Крамля, — кажа эканаміст Леанід Заіка. — Можна парадавацца няўдачы Парашэнкі, бо Ўкраіна сталася ахвярай расейскага эгаізму. Можна пакпіць з Пуціна і Крамля».
Але калісьці і да Беларусі можа дайсьці чарга. Галоўны вястун экспартных войнаў Генадзь Анішчанка раней зьвяртаў увагу на беларускія малочныя прадукты — нібыта ў іх знайшлі нейкі шкодныя бактэрыі.
«Такім чынам нам далі зразумець, каб мы не адыходзілі далёка ад расейска-ўкраінскага канфлікту. Былі побач», — заключае Заіка.
Гандлёвыя войны — вядомы спосаб разьвязваньня палітычных праблемаў на постсавецкай прасторы.
У 2009 годзе выбухнула «малочная вайна» паміж Расеяй і Беларусьсю. Расея адмовілася прымаць беларускія малочныя прадукты, якія складаюць вялікую частку экспарту ў гэтую краіну. Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў расейскі бок у спробе ўсталяваць кантроль над малочнай прамысловасьцю Беларусі.
У 2006 годзе на фоне абвостраных стасункаў з Грузіяй Расея забараніла ўвоз грузінскіх вінаў і мінэральнай вады. Праз два гады паміж Грузіяй і Расеяй пачалася ўжо сапраўдная вайна.
Гульні ўкраінскіх алігархаў супалі з інтарэсамі Крамля
Ня дзіва, што экспэрты бачаць у новай экспартнай вайне палітычную падаплёку. Украінскі эканаміст Андрэй Новак упэўнены, што гэты канфлікт наўпрост зьвязаны з палітычнымі працэсамі, якія адбываюцца цяпер ва Ўкраіне:
Гэты канфлікт ня выгадны ніводнаму боку, — уголас кажуць усе экспэрты.
«Але цяпер расейскі бок ня так лічыць грошы, як перасьледуе палітычныя мэты, — сьцьвярджае Андрэй Новак.
Ёсьць ва Ўкраіне і іншая вэрсыя, як ня надта пярэчыць папярэдняй.
«Кажуць, што гандлёвую вайну распачала група Дзьмітрыя Фірташа, алігарха, які не належыць да „сям’і“ Віктара Януковіча, — тлумачыць Яўген Саланіна. — Ён мае сувязі ў РФ. Ягоныя інтарэсы і інтарэсы Крамля супалі, і Фірташ спрабуе пацясьніць, дыскрэдытаваць „сям’ю“ прэзыдэнта ў бізнэсе і ва ўладзе».
Фірташ сярод іншага валодае 90% акцый кампаніі Centragas Holding AG, якой на 50 працэнтаў належыць РосУкрЭнэрга — кампанія па перапродажы прыроднага газу ва Ўкраіне і краінах Эўропы.
Як раз першымі, хто загаласіў пра праблемы на мытні, сталі кампаніі блізкія да Фірташа і Федэрацыя працадаўцаў Украіны, якая ў значнай меры ім кантралюецца.
У набліжэньні да Эўразьвязу зацікаўлены сам Віктар Януковіч:
«Бізнэс ягонай сям’і заснаваны на экспартных галінах, і ад уступленьня ў Мытны зьвяз ён толькі пацерпіць, — кажа Саланіна. — А вось бізнэс Фірташа пабудаваны на сувязі з расейскімі партнэрамі. Ён доўгі час прадаваў вялікую частку газу з Расеі ва Ўкраіне».
Гэтую вэрсыю падтрымлівае расейскі аналітык Аляксей Кузьмін:
«Няма ніякіх сумненьняў, што гэта гульня Фірташа, часткова Ахметава. Парашэнка свае пытаньні можа сам цудоўна вырашыць. Ва Ўкраіне чарговы раз ідзе перадзел: хто, зь кім і супраць каго. Карані ў гэтага скандала цалкам ўкраінскія».
Мытны Зьвяз ці Эўрапейскі?
«Сытуацыя вырашыцца двума шляхамі, — лічыць Яўген Саланіна. — Альбо мы падпішам асацыяцыю з Эўразьвязам, альбо ўступім у Мытны зьвяз».
Можна колькі заўгодна «надзьмуваць шчокі» і рабіць зь сябе моцнага гульца — эканоміку не падманеш, кажуць эканамісты.
«Я кепска разумею, навошта Расеі трэба Ўкраіна ў Мытным зьвязе з чыста эканамічнага пункту гледжаньня, — кажа Аляксей Кузьмін.— Я яшчэ горш разумею, навошта палітычна цяжка хворы (Украіна) патрэбны ў палітычным зьвязе, тым ці іншым. Прагматычнага сэнсу гэта мець ня можа».
Аднак адмаўляць палітычную гульню немагчыма: адпусьці Ўкраіну ў ЭЗ, у той жа бок будуць глядзець і іншыя краіны, якіх Расея хоча «трымаць побач». І сярод іх Беларусь. Аднак ці так ужо трэба Ўкраіне асацыятыўнае сяброўства з Эўрапейскім Зьвязам?
«Асацыяцыя з ЭЗ створыць масу праблем ЭЗ, і яшчэ больш Украіне, — упэўнены Кузьмін. — ЭЗ па дамове аб асацыяцыі ня надта адкрывае рынкі. Паглядзіце на Баўгарыю і на яе эканоміку. Яна сябар ЭЗ. Пры гэтым, наколькі я памятаю, у іх там ВУП на душу насельніцтва істотна меншы за 1000 эўра ў месяц. І заробак недзе 250-300 эўра. Краіна гаротная. І прычына таму ў тым ліку — яе становішча ў ЭЗ. Украіна зь яе вытворчасьцю ў эўрапейскае раздзяленьне працы ўключаецца гэтаксама, як Латвія, якая цяпер зусім не шчасьлівая эканамічна».
Такое ж меркаваньне і ў Леаніда Заікі:
Прыклад Грэціі, чыя эканамічная сыстэма не вытрымала ўступленьня ў Эўразьвяз, ня надта натхняе. Ратуючы ў Эўразьвязе свой бізнэс, Янукевіч можа загнаць Украіну ў жорсткі эканамічны крызыс, бо яе эканоміка ня вытрымае канкурэнцыі.
«Я нешта не бачыў украінскіх тавараў на рынку Чэхіі. І ніхто ня кажа, што ёсьць гандлёвая вайна, а ўсе кажуць, што ёсьць няякасныя ўкраінскія тавары», — кажа Аляксей Кузьмін.
«Украіне трэба быць Украінай і самой займацца вырашэньнем сваіх праблемаў. Гэта ў савецкі час сяброўства ў партыі магло даць рабочаму шанец стаць перадавіком у раённым спаборніцтве. І ня больш за тое», — заключае Заіка.
Беларускае кіраўніцтва ў пікантнай сытуацыі