Суд у Сумах вырашыў дэмантаваць помнікі Леніну

Ва ўкраінскім горадзе Сумы Зарэчны раённы суд адмовіў у задавальненьні пазову Сумскай гарадзкой арганізацыі Камуністычнай партыі Ўкраіны, якая прасіла скасаваць рашэньне гарсавета аб дэмантажы бюста і помніка Леніну.
Афіцыйны сайт суду інфармуе, што адпаведная пастанова было вынесена ў чацьвер, 15 жніўня.

У суд зьвярнуўся першы сакратар Сумскай гарадзкой арганізацыі Кампартыі Украіны Салабаеў, які патрабаваў прызнаць незаконнымі і адмяніць рашэньні Сумскага гарадзкога савета ад 29 траўня 2013 года «Аб дэмантажы помніка (бюста) У.І.Леніну, які разьмешчаны па адрасе Cумы, вул. Свету, 28» і «Аб помніку Герасіму Кандрацьеву — заснавальніку г. Сумы, палкоўніку Сумскага казацкага палка і памятны знак заснавальнікам горада».

Пастановай суда ў задавальненьні іскавых патрабаваньняў Сумскай гарадзкой арганізацыі КПУ адмоўлена ў сувязі з іх неабгрунтаванасьцю, паведамляе УНІАН.
Камуністы рыхтуюць апэляцыю.