Пекар Алесь Прышывалка: У мяне на восьмым паверсе творыцца цуд з кнігі XIX стагодзьдзя

Your browser doesn’t support HTML5

Алесь Прышывалка – карэнны мянчук. Яму трыццаць адзін год і ён працуе інжынэрам-мэханікам. Пакуль што. Бо марыць у хуткім часе адкрыць сваю пякарню традыцыйнага беларускага хлеба, які дзеля ўласнага задавальненьня выпякае цяпер у кухні сваёй маленькай аднапакаёўкі. Пекар Алесь Прышывалка – герой новага выпуску праграмы “Сталкеры Свабоды”.