Генэральная пракуратура завяла першую ў гісторыі краіны крымінальную справу, зьвязаную зь дзейнасьцю інтэрнэт-казіно.
Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі:
«Галоўным упраўленьнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі сумесна з супрацоўнікамі Міністэрства падаткаў і збораў спыненая незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць у сфэры гульнявога бізнэсу ў сетцы Інтэрнэт».
Падчас праверкі канфіскавалі бухгальтарскую і тэхнічную дакумэнтацыю, якая ў далейшым паслужыла падставай для завядзеньня Генэральнай пракуратурай крымінальнай справы.
Як высьветлілі апэратыўнікі, беларуская фірма, атрымаўшы для прыкрыцьця ліцэнзію на ажыцьцяўленьне букмэкерскай дзейнасьці, дазваляла гульцам пад выглядам ставак на розныя падзеі ўдзельнічаць у інтэрнэце ў азартнай гульні — покеры, — паведамілі ў міністэрстве.
Паводле інфармацыі МУС, «у выніку незаконнай дзейнасьці арганізатары казіно атрымалі даход больш як на 100 мільёнаў рублёў».
За арганізацыю незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці вінаватым пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да трох гадоў.