Амэрыканскія навукоўцы зь Сьмітсанаўскага інстытуту ў Вашынгтоне абвясьцілі аб адкрыцьці новага драпежніка зь сям’і янотавых — olinguito.
Адкрыцьцё выклікала немалую сэнсацыю сярод заолягаў ня толькі таму, што на Захадзе апошняе адкрыцьцё новага віду драпежных сысуноў было зроблена 35 гадоў таму. Справа таксама ў тым, што гэты зьвер быў вядомы людзям цягам апошніх 100 гадоў і яго нават можна было паглядзець у некаторых заапарках, адно што заолягі няправільна вызначылі ягоную ідэнтычнасьць, залічаючы яго да віду olingo зь сям’і янотавых. Найноўшы досьлед гэтага невялікага зьвярка ў Сьмітсанаўскім інстытуце ўстанавіў, што гэта зусім новы від, хоць і пароднены з olingo ды іншымі янотавымі.
Olinguito, які выглядам нагадвае гібрыд мядзьведзіка з катом, жыве ў высакагорных трапічных лясах Эквадору, Пэру і Калюмбіі, харчуецца пладамі і мясам ды важыць прыблізна 1 кіляграм.
Olinguito, які выглядам нагадвае гібрыд мядзьведзіка з катом, жыве ў высакагорных трапічных лясах Эквадору, Пэру і Калюмбіі, харчуецца пладамі і мясам ды важыць прыблізна 1 кіляграм.