«Беларуская нафтавая кампанія» — асноўны экспарцёр нафтапрадуктаў з Беларусі — мае намер пабудаваць ці купіць тэрмінал у Рыскім порце або порце Вентспілс.
Пра гэта паведамляе балтыйскае выданьне Biznes & Baltija, са спасылкай на Андрэя Маркушу, старшыню праўленьня латвійскай TransBaltic Oil, якая зьяўляецца даччынай кампаніяй «Беларускай нафтавай кампаніі».
TransBaltic Oil ўжо задзейнічае для сваіх паставак ад 5 да 7 тэрміналаў у латвійскіх партах. Тым ня менш, кампанія вырашыла займець свой тэрмінал, які будзе выкарыстоўвацца для захоўваньня нафтапрадуктаў і наступнага продажу іх у Латвіі і іншых краінах Балтыі.