Віцэ-прэм’ер Беларусі Пётар Пракаповіч, даючы справаздачу кіраўніку дзяржавы, прызнаў невыкананьне плянавых эканамічных паказчыкаў. Чаму растуць заробкі і цэны? Ці можна лічыць, што Беларусь уступіла ў пэрыяд рэцэсіі? Дзе ўрад зьбіраецца знайсьці валюту?
Удзельнікі: прафэсар Барыс Жаліба і дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.
Валер Карбалевіч: «Апошнім часам у сацыяльна-эканамічнай палітыцы ўладаў пачалі выяўляцца дзьве дыямэтральна супрацьлеглыя тэндэнцыі. З аднаго боку, рэальная зарплата ў першым паўгодзьдзі 2013 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2012-га павялічылася на 20,5% і набліжаецца ў сярэднім да 600 даляраў.
Зь іншага боку, улады ўзялі курс на заўважную эканомію сродкаў. Міністэрства фінансаў абвясьціла, што з-за падзеньня даходаў прыйдзецца скараціць выдаткі бюджэту на 1 млрд даляраў. Адбылося скарачэньне дзяржапарату на 25%. Аляксандар Лукашэнка прыгразіў перавесьці навуку і тэатры на самаакупнасьць. Зрэзалі дзяржвыдаткі на спорт. Адзін футбольны клюб за другім абвяшчае пра фінансавы крызіс, няма чым плаціць заробак футбалістам. Улады спрабуюць зэканоміць на выбарах. Зараз зь дзяржбюджэту ня будуць фінансаваць агітацыйную кампанію кандыдатаў у дэпутаты і прэзыдэнты. Беларускія банкі спынілі выдачу льготных крэдытаў на жыльлё. Адначасова ўрад спрабуе вынайсьці ўсё новыя крыніцы даходаў, каб неяк папоўніць бюджэт. Увялі платныя дарогі. Міністэрства фінансаў плянуе ў наступным годзе істотна павялічыць акцызы на аўтамабільнае паліва, алькаголь, тытунёвыя вырабы, павысіць падатак за арэнду кватэр і гаражоў.
Гэта падобна да антыкрызіснай праграмы. Амаль як у Грэцыі. Як растлумачыць гэтую супярэчнасьць?»
Барыс Жаліба: «Заробкі растуць паводле пляну. Спачатку была задача выйсьці на ўзровень 500 даляраў, потым — на 600. Да сярэдзіны году заробак выйшаў на 600 даляраў, і да канца году заданьне будзе перавыканана. Людзей часткова задаволілі, павялічылі ўнутраны попыт, што будзе садзейнічаць большаму продажу беларускай прадукцыі.
Аднак рост прадукцыйнасьці працы склаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, больш за 3%. А фактычна, я думаю, яна значна ніжэйшая. А гэта, як паказаў крызіс 2011 году, будзе выклікаць дыспрапорцыю.
Што тычыцца эканоміі. Эканоміць трэба, пытаньне толькі — на чым. Калі б эканомілі на сілавых структурах, на дзяржапараце, то гэта адно. А ў нас эканомяць на культуры, спорце. Напаўненьне бюджэту скарацілася перадусім за кошт зьмяншэньня мыта, бо скараціўся экспарт».
Аляксандар Чубрык: «Насамрэч супярэчнасьцяў ня так шмат, як падаецца на першы погляд. Рост заробкаў у значнай ступені — гэта статыстычны фэномэн. За базу для параўнаньня ўзяты 2012 год. Справа ў тым, што ў першым квартале мінулага году заробкі скарачаліся. Таму статыстыка паказвае вялікі рост заробкаў сёлета. А ў 3–4 кварталах 2012 году заробкі пачалі расьці. Таму пад канец гэтага году статыстыка пакажа, што тэмпы росту заробкаў значна скароцяцца. І ў цэлым па выніках году заробкі калі і ня прыйдуць у адпаведнасьць з ростам прадукцыйнасьці працы, то разрыў будзе нашмат меншы, чым цяпер.
Другая прычына росту заробкаў зьвязаная з наступствамі крызісу 2011 году. Тады атрымаўся моцны разрыў ва ўзроўні заробкаў паміж Беларусьсю і Расеяй. Шмат кваліфікаваных кадраў паехалі працаваць у РФ. Таму цяпер, каб утрымаць працоўную сілу, даводзіцца павышаць заробкі. Прычым гэта найперш робіцца не ў дзяржаўным, а ў прыватным сэктары.
Таму складана казаць, што падвышэньне заробкаў — гэта выключна злая воля беларускіх уладаў, якія гэта робяць насуперак здароваму сэнсу.
Другі момант. Так, урад эканоміць. Але адначасова бюджэт стаў асноўнай крыніцай інвэстыцыяў. Другая, істотна меншая крыніца, — гэта сродкі насельніцтва. То бок ані банкі, ані ўласныя сродкі прадпрыемстваў ня служаць значнымі крыніцамі інвэстыцыяў. А інвэстыцыі стымулююць унутраны попыт, што вядзе да росту імпарту. Расьце гандлёвы дэфіцыт. І збалянсаваць сытуацыю немагчыма без скарачэньня моцнага бюджэтнага фінансаваньня інвэстыцыяў. Таму тыя захады дзеля эканоміі, якія вы, сп. Карбалевіч, пералічылі, — гэта не антыкрызісная праграма, а толькі асобныя элемэнты яе».
Карбалевіч: «ВУП за паўгода вырас усяго толькі на 1,4%. Усё гэта суправаджаецца скарачэньнем экспарту амаль на чвэрць. Выглядае, што курс на мадэрнізацыю не дапамагае. Ці можна лічыць гэта рэцэсіяй? Але ў разьвітых краінах — напрыклад, у ЗША — такі рост лічыцца эканамічным ажыўленьнем».
Жаліба: «У разьвітых краінах тэмпы росту сапраўды невялікія. Удзельную вагу кожнага працэнта росту не параўнаць з удзельнай вагой беларускага росту. Акрамя таго, там малая інфляцыя. Там нізкія банкаўскія, крэдытныя, дэпазытныя працэнты.
Адна з прычын падзеньня экспарту — гэта рэцэсія ў Расеі. Бо асноўны экспарт Беларусі ідзе на расейскі рынак. За ліпень рост ВУП РФ — нуль. А з пачатку году рост ВУП Расеі склаў 1,7%. Амаль як у нас. Лічыцца, што калі цягам 1–2 кварталаў ВУП не расьце, то ў краіне стагнацыя, застой. А з улікам нашай інфляцыі 1,4% — гэта няпроста. Таму можам гаварыць пра стагнацыю ў Беларусі.
Акрамя таго, РФ уступіла ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. І тым самым адкрыла свой рынак для замежных тавараў. Таму абвастрылася канкурэнцыя і для расейскіх, і для беларускіх вытворцаў. У выніку значна скарацілі экспарт у Расею МАЗ, МТЗ. Таксама напалову зьнізіўся наш экспарт у ЭЗ. Пакуль няма станоўчых вынікаў мадэрнізацыі прамысловасьці».
Чубрык: «У другім квартале ВУП Беларусі скараціўся. Таму можна гаварыць пра рэцэсію. Магчыма, што гэта зьява аднаго квартала. І тут зноў жа справа ў высокай базе для параўнаньня. У першай палове мінулага году быў добры рост у зьвязку з „растваральным бізнэсам“.
Статыстыку экспарту ў Расею ўратавалі нафтапрадукты, якія мы пачалі прадаваць у РФ амаль з нулявой базы. У выніку наш экспарт у Расею трошкі вырас.
Цяпер улады не стымулююць унутраны попыт у ранейшых маштабах. Таму што гэта вядзе да павялічэньня імпарту і абвастрае дысбалянс гандлёвага сальда. І стварае праблему для абменнага курсу. Нацбанк вымушаны ладзіць павольнае абясцэньваньне рубля. Мы бачылі ў ліпені, як людзі нэрвова рэагуюць на аслабленьне рубля. Таму манэўр уладаў моцна абмежаваны».
Карбалевіч: «На 1 жніўня золатавалютныя рэзэрвы Беларусі паводле вызначэньня МВФ скараціліся ніжэй за 8 млрд даляраў, пераадолеўшы псыхалягічна важную мяжу. Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч паведаміў, што ў першай палове году „мы ішлі практычна па шляху рэфінансаваньня сваіх абавязаньняў“. „У другім паўгодзьдзі мы плянуем паводзіць сябе гэтаксама — рэфінансаваць зьнешні доўг“, — падкрэсьліў ён. Праблема ў тым, што пакуль не праглядаюцца крыніцы новых крэдытаў. Дзе ўрад знойдзе валюту?»
Жаліба: «Урад трансфармуе вонкавы валютны доўг ва ўнутраны. Міністэрства фінансаў пачало прадаваць валютныя аблігацыі беларускім юрыдычным асобам і насельніцтву. Бо са зьнешнімі крэдытамі ўзьнікла праблема. Іх не дае ні МВФ, ані Расея. Таму Мінфін плянуе пазычыць на ўнутраным рынку 500 млн даляраў».
Чубрык: «Захады па эканоміі скароцяць колькасьць валюты, якая магла б пайсьці на імпарт. Калі ж казаць пра тое, дзе браць валюту для вяртаньня доўгу ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве, то адказ відавочны: структурныя рэформы, якія б павысілі ролю прыватнага сэктару. Таму што бізнэс больш эфэктыўны і з гледзішча экспарту, і з гледзішча рэакцыі на вонкавыя шокі. А без рэформаў гэтае пытаньне будзе паўставаць зноў і зноў».
Удзельнікі: прафэсар Барыс Жаліба і дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.
Чаму растуць заробкі і цэны?
Зь іншага боку, улады ўзялі курс на заўважную эканомію сродкаў. Міністэрства фінансаў абвясьціла, што з-за падзеньня даходаў прыйдзецца скараціць выдаткі бюджэту на 1 млрд даляраў. Адбылося скарачэньне дзяржапарату на 25%. Аляксандар Лукашэнка прыгразіў перавесьці навуку і тэатры на самаакупнасьць. Зрэзалі дзяржвыдаткі на спорт. Адзін футбольны клюб за другім абвяшчае пра фінансавы крызіс, няма чым плаціць заробак футбалістам. Улады спрабуюць зэканоміць на выбарах. Зараз зь дзяржбюджэту ня будуць фінансаваць агітацыйную кампанію кандыдатаў у дэпутаты і прэзыдэнты. Беларускія банкі спынілі выдачу льготных крэдытаў на жыльлё. Адначасова ўрад спрабуе вынайсьці ўсё новыя крыніцы даходаў, каб неяк папоўніць бюджэт. Увялі платныя дарогі. Міністэрства фінансаў плянуе ў наступным годзе істотна павялічыць акцызы на аўтамабільнае паліва, алькаголь, тытунёвыя вырабы, павысіць падатак за арэнду кватэр і гаражоў.
Гэта падобна да антыкрызіснай праграмы. Амаль як у Грэцыі. Як растлумачыць гэтую супярэчнасьць?»
Аднак рост прадукцыйнасьці працы склаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, больш за 3%. А фактычна, я думаю, яна значна ніжэйшая. А гэта, як паказаў крызіс 2011 году, будзе выклікаць дыспрапорцыю.
Што тычыцца эканоміі. Эканоміць трэба, пытаньне толькі — на чым. Калі б эканомілі на сілавых структурах, на дзяржапараце, то гэта адно. А ў нас эканомяць на культуры, спорце. Напаўненьне бюджэту скарацілася перадусім за кошт зьмяншэньня мыта, бо скараціўся экспарт».
Другая прычына росту заробкаў зьвязаная з наступствамі крызісу 2011 году. Тады атрымаўся моцны разрыў ва ўзроўні заробкаў паміж Беларусьсю і Расеяй. Шмат кваліфікаваных кадраў паехалі працаваць у РФ. Таму цяпер, каб утрымаць працоўную сілу, даводзіцца павышаць заробкі. Прычым гэта найперш робіцца не ў дзяржаўным, а ў прыватным сэктары.
Таму складана казаць, што падвышэньне заробкаў — гэта выключна злая воля беларускіх уладаў, якія гэта робяць насуперак здароваму сэнсу.
Другі момант. Так, урад эканоміць. Але адначасова бюджэт стаў асноўнай крыніцай інвэстыцыяў. Другая, істотна меншая крыніца, — гэта сродкі насельніцтва. То бок ані банкі, ані ўласныя сродкі прадпрыемстваў ня служаць значнымі крыніцамі інвэстыцыяў. А інвэстыцыі стымулююць унутраны попыт, што вядзе да росту імпарту. Расьце гандлёвы дэфіцыт. І збалянсаваць сытуацыю немагчыма без скарачэньня моцнага бюджэтнага фінансаваньня інвэстыцыяў. Таму тыя захады дзеля эканоміі, якія вы, сп. Карбалевіч, пералічылі, — гэта не антыкрызісная праграма, а толькі асобныя элемэнты яе».
Ці можна лічыць, што Беларусь уступіла ў пэрыяд рэцэсіі?
Карбалевіч: «ВУП за паўгода вырас усяго толькі на 1,4%. Усё гэта суправаджаецца скарачэньнем экспарту амаль на чвэрць. Выглядае, што курс на мадэрнізацыю не дапамагае. Ці можна лічыць гэта рэцэсіяй? Але ў разьвітых краінах — напрыклад, у ЗША — такі рост лічыцца эканамічным ажыўленьнем».
Жаліба: «У разьвітых краінах тэмпы росту сапраўды невялікія. Удзельную вагу кожнага працэнта росту не параўнаць з удзельнай вагой беларускага росту. Акрамя таго, там малая інфляцыя. Там нізкія банкаўскія, крэдытныя, дэпазытныя працэнты.
Адна з прычын падзеньня экспарту — гэта рэцэсія ў Расеі
Адна з прычын падзеньня экспарту — гэта рэцэсія ў Расеі. Бо асноўны экспарт Беларусі ідзе на расейскі рынак. За ліпень рост ВУП РФ — нуль. А з пачатку году рост ВУП Расеі склаў 1,7%. Амаль як у нас. Лічыцца, што калі цягам 1–2 кварталаў ВУП не расьце, то ў краіне стагнацыя, застой. А з улікам нашай інфляцыі 1,4% — гэта няпроста. Таму можам гаварыць пра стагнацыю ў Беларусі.
Акрамя таго, РФ уступіла ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. І тым самым адкрыла свой рынак для замежных тавараў. Таму абвастрылася канкурэнцыя і для расейскіх, і для беларускіх вытворцаў. У выніку значна скарацілі экспарт у Расею МАЗ, МТЗ. Таксама напалову зьнізіўся наш экспарт у ЭЗ. Пакуль няма станоўчых вынікаў мадэрнізацыі прамысловасьці».
Чубрык: «У другім квартале ВУП Беларусі скараціўся. Таму можна гаварыць пра рэцэсію. Магчыма, што гэта зьява аднаго квартала. І тут зноў жа справа ў высокай базе для параўнаньня. У першай палове мінулага году быў добры рост у зьвязку з „растваральным бізнэсам“.
Статыстыку экспарту ў Расею ўратавалі нафтапрадукты, якія мы пачалі прадаваць у РФ амаль з нулявой базы. У выніку наш экспарт у Расею трошкі вырас.
Цяпер улады не стымулююць унутраны попыт у ранейшых маштабах. Таму што гэта вядзе да павялічэньня імпарту і абвастрае дысбалянс гандлёвага сальда. І стварае праблему для абменнага курсу. Нацбанк вымушаны ладзіць павольнае абясцэньваньне рубля. Мы бачылі ў ліпені, як людзі нэрвова рэагуюць на аслабленьне рубля. Таму манэўр уладаў моцна абмежаваны».
Дзе ўрад зьбіраецца знайсьці валюту?