Ужо сёньня 14 жніўня: Дзень незалежнасьці Пакістану, гадавіна сьмерці Чэслава Мілаша

Чэслаў Мілаш

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Шматдзетная сям’я ў сучасным беларускім грамадзтве. Падтрымка шматдзетных сем’яў на рэгіянальным узроўні». Пачатак у 11.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1385 ― у замку Крэва заключаная Крэўская унія паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім



1920 ― Польска-савецкая вайна: «цуд па-над Віслай» ― пералом у вайне, пачатак паразаў Чырвонай Арміі

1945 ― Другая сусьветная вайна: імпэратар Хірахіта выдаў указ аб безумоўнай капітуляцыі Японіі



1947 ― абвешчаная незалежнасьць Пакістану

1980 ― пачатак страйку на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»



2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД


У гэты дзень нарадзіліся:

1794 ― Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст

1842 — Уладзімір Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1867 ― Джон Галсуорці, ангэльскі літаратар, драматург, публіцыст і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1932 году

У гэты дзень памерлі:

1889 — Аляксандр Гінтаўт Дзевалтоўскі, рэлігійны дзеяч, удзельнік нацыянальнага руху на Гарадзеншчыне.

1941 — Максіміліян Кольбэ, рымска-каталіцкі дзеяч, які ў Асьвенціме пайшоў на сьмерць, ахвяраваўшы жыцьцём за іншага чалавека. Кананізаваны.

1958 ― Эдуард Будзька, беларускі публіцыст, грамадзкі дзеяч, каапэратар.

1971 ― Кастусь Юхневіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст.

2004 ― Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1980 году


ЦЫТАТА ДНЯ

Што за бязьмежная ганарыстасьць прыпісваць рэальнасьці тыя супярэчнасьці, у якіх заблытваюць нас нашы няўклюдныя паняцьці.

Чэслаў Мілаш