Лідэр КХП-БНФ вінаваціць у распаўсюдзе афрыканскай чумы сьвіней ўлады.
Адзначаючы цяжкае становішча ў сувязі з успышкай эпідэміі афрыканскай чумы сьвіней (АЧС), Пазьняк нагадвае, што «у 2007 годзе чума пачалася ў Расеі, пашырылася на ўсю эўрапейскую частку РФ і адтуль у пачатку 2013 г. была завезена ў Беларусь. Рэжым Лукашэнкі не зрабіў патрэбных захадаў (як гэта зроблена, напрыклад, ва Ўкраіне), каб засьцерагчы Беларусь ад пранікненьня эпідэміі з Расеі, не падрыхтаваў ветэрынарныя і гаспадарчыя службы да хуткай, энэргічнай і эфэктыўнай ліквідацыі магчымых вогнішчаў афрыканскай сьвіной чумы. Калі вясной 2013 года першыя такія вогнішчы нечакана зьявіліся на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці, рэжымныя ўлады засакрэцілі падзею і абмежаваліся недастатковымі мерамі прафіляктыкі. У выніку АЧС хутка распаўсюдзілася па ўсёй паўночнай Беларусі ў Гарадзенскай, Менскай і Віцебскай вобласьцях, частцы Магілёўскай і Берасьцейскай вобласьцяў. Узьнікла рэальная небясьпека распаўсюду эпідэміі на ўсю тэрыторыю Беларусі, што можа прывесьці да страты ўсяго пагалоўя сьвіней у краіне і да разбурэньня сьвінагадоўлі як галіны гаспадаркі, паколькі АЧС ня лечыцца, і адзіным мэтадам спыненьня эпідэміі ёсьць бяскроўнае вынішчэньне і спаленьне пагалоўя».
Пазьняк піша, што «эпідэмія афрыканскай сьвіной чумы, якую завезьлі з Расеі і распаўсюд якой дапусьціў аўтарытарны рэжым, найбольш даткліва б’е па індывідуальных гаспадарках, па ўсіх сельскіх беларусах. Але гэта ёсьць таксама ўдар па сотнях тысячаў беларускіх сем’яў, якія жывуць у гарадах і трымаюцца за кошт сьвінагадоўлі. Гэта ёсьць удар па ўсяму нашаму народу. Разам з вынішчэньнем беларускай мовы і нацыянальнай культуры антыбеларускі рэжым пачаў разбураць матэрыяльную базу існаваньня нашых людзей. Гэтыя ўлады паводзяць сябе з народам, як акупанты».
У якасьці першачарговых захадаў у справе ліквідацыі эпідэміі АЧС, лічыць Зянон Пазьняк, «неабходна найперш тэрмінова зачыніць мяжу з Расеяй, якая цяпер зрабілася пастаяннай крыніцай афрыканскай сьвіной чумы. Неабходна выставіць санітарныя кардоны і пабудаваць уздоўж мяжы мэталёвы плот у месцах міграцыі дзікіх жывёл. Неабходна арганізаваць дзяржаўную сыстэму ветэрынарнага кантролю, адпаведную надзвычайнай сытуацыі ў сувязі з эпідэміяй АЧС. Меры па спыненьні эпідэміі мусяць быць хуткія, радыкальныя і тэхналягічна дакладныя, насельніцтва павінна быць шырока інфармавана, людзям гарантавана кампэнсацыя страт».
Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ перакананы, што «рэжым улады, які дапусьціўся да эпідэміі, ня ў стане забясьпечыць высокі тэхналягічны ўзровень барацьбы з АЧС, ня здольны перакрыць мяжу з Расеяй і спыніць распаўсюд эпідэміі. Эпідэмія пашыраецца, нясе вялікія няшчасьці беларусам. На парадку дня стаіць пытаньне аб пераменах ва ўладзе. Толькі ўлада, якая зыходзіць з інтарэсаў сваёй нацыі, здольна ратаваць народ і грамадзтва ад няшчасьцяў, якія пагражаюць народнаму існаваньню».
Мытны кантроль паміж Беларусьсю і Расеяй быў зьняты ў 1995 годзе — тады дэпутаты БНФ на чале з Зянонам Пазьняком выступілі супраць гэтага кроку, заявіўшы, што ён робіцца насуперак дзяржаўным і эканамічным інтарэсам Беларусі.