13 жніўня актывіст КХП-БНФ Алесь Чахольскі паведаміў Радыё Свабода, што на мінулым тыдні і ў бліжэйшы панядзелак актывісты партыі, грамадзкасьць выходзілі на талаку і зрабілі ў Курапатах парадак.
Тыдзень таму ва ўрочышчы Курапаты адбыўся чарговы акт вандалізму. Невядомыя пашкодзілі мэталічны крыж памяці палякаў, расстраляных у Курапатах (гэты крыж быў усталяваны жыхарамі Менску ў 1994 годзе). Злачынцы пашкодзілі на крыжы бляшаныя шыльдачкі з надпісамі і раскідалі вянкі і кошыкі з кветкамі, якія стаялі каля гэтага і іншых крыжоў.
Дарэчы, 13 жніўня а 17-й гадзіне на талаку ў Курапаты зьбіраюцца сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі на чале зь лідэрам Анатолем Лябедзькам.
Даведка Свабоды — Курапаты
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКУС расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты знайшлі парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году была створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах. У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 групавых пахаваньняў, зь якіх шляхам эксгумацыі было дасьледавана 8. У 6 зь іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы. Каб ушанаваць памяць ахвяраў, тут паставілі крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах ня раз чыніліся акты вандалізму.