12 жніўня быў апошні тэрмін, калі абласныя выканкамы павінны былі апублікаваць сьпісы і графікі ўвядзеньня ў строй так званых даўгабудаў. Усяго ў краіне такіх аб’ектаў налічылі больш за 270.
Больш за ўсё праблемных дамоў у сталіцы — 63, хоць у чэрвені на нарадзе ў Менгарвыканкаме старшыня Мікалай Ладуцька агучваў інфармацыю, што ў сьпісе праблемных толькі 30 дамоў. Найбольш іх у Цэнтральным раёне — 15, 14 — у Фрунзэнскім, 12 — у Маскоўскім, 9 — у Першамайскім.
У Менскай вобласьці рэкордная колькасьць — 90 даўгабудаў. 4 зь іх абяцаюць здаць толькі ў чэрвені 2014 году. Самую «даўгайграючую» будоўлю ў Менскай вобласьці распачалі яшчэ ў студзені 2008 году.
Сярод прычынаў, з-за якіх зацягнулася будаўніцтва, аблвыканкамы называюць складанасьці з камплектаваньнем калектыву забудоўшчыкаў, недахоп магутнасьцяў, нерытмічнае фінансаваньне жыльля для адсяленьня, а таксама недахоп бюджэтных сродкаў на фінансаваньне сацыяльнага жыльля.
- У Берасьцейскай вобласьці — 29 дамоў-даўгабудаў
- У Віцебскай — 35.
- У сьпісе па Гомельскай вобласьці — таксама 35 праблемных жылых дамоў.
- У Гарадзенскай вобласьці рэкордна кароткі сьпіс — усяго 10 даўгабудаў.
- У Магілёўскай — 20.