Заробкі настаўнікам павялічылі на 25%, але пры гэтым і нагрузка вырасла — да 20 гадзін на тыдзень. Шмат хто можа праз гэта наагул страціць працу.
Навіна аб павелічэньні настаўнікам заробкаў і адначасова нагрузкі моцна ўзрушыла пэдагагічнае асяродзьдзе. Перш за ўсё людзей трывожыць тое, што гадзінная нагрузка павялічваецца ў сытуацыі, калі працы і так на ўсіх не хапае, а вучняў усё менш.
Амаль усе, з кім даводзілася размаўляць, у адзін голас кажуць, што дагэтуль вялася размова аб скарачэньні нагрузкі да 16 гадзін, каб падвысіць узровень адукацыі, а тут раптам зрабілі ўсё наадварот. Настаўніца беларускай мовы спадарыня Ірына кажа, што для пэдагогаў настаюць вельмі складаныя часы:
«Безумоўна, гэта моцна адаб’ецца на настаўніках, асабліва з улікам таго, што летась ня многія мелі поўную стаўку, не хапала 18 гадзін, а зараз ужо 20. У першую чаргу гэта адчуюць тыя, у каго ўжо цяпер гэтых 18 гадзін няма. Няхай было 16 гадзін і не хапала дзьвюх, а цяпер трэба 20 — і ўжо не хапае 4 гадзін. Гэта будзе вельмі адчувальна».
Настаўніца біялёгіі са Смаргоні спадарыня Валянціна кажа, што ўжо цяпер сярод яе калегаў пануе боязь: можа, яны не атрымаюць нават тых заробкаў, якія мелі, альбо наагул страцяць працу. Так расьце незадаволенасьць. Многія баяцца, што ў калектыве запануе нядобрая атмасфэра:
«Незадаволенасьць ад таго, што гадзін гэтых 20 папросту ня будзе. Летась у нас многія не набіралі нават 18 гадзін нагрузкі. Да прыкладу, у нас у школе 5 філёлягаў і тры гісторыкі не набіралі гэтых 18 гадзін. А географ наагул толькі адзін можа працаваць на цэлую стаўку. Атрымліваецца, што нехта рэальна застанецца бяз працы».
Выкладчык гісторык спадар Станіслаў дадае, што адміністрацыі школ ужо даўно падрыхтаваліся да сытуацыі, калі настаўнікі пачнуць выказваць незадаволенасьць. У іхняй школе ўсе настаўнікі, якія ня маюць поўнае стаўкі, пішуць заяву дырэктару, што яны ня маюць за гэта прэтэнзіяў да адміністрацыі і згодныя працаваць на такіх умовах:
«А гэта ўжо азначае, што ты пагадзіўся, і калі потым у кастрычніку атрымаў 1 мільён заробку, то бяжыш да дырэктара і кажаш, што за такія грошы нельга працаваць — а яна табе дастае са стала тваю заяву і нагадвае, што ты сам даў на гэта згоду. Вось якая тут яшчэ існуе закавыка».
Настаўніца пачатковых клясаў з 20-гадовым досьведам спадарыня Алена кажа, што маладыя настаўнікі ў школах не затрымліваюцца. У лепшым выпадку адпрацоўваюць разьмеркаваньне, а там большасьць разьвітваецца з пэдагогікай — бо працы тут шмат, а заробак не адпавядае зробленаму.
На яе думку, узровень беларускай адукацыі з кожным годам паніжаецца, і таму падобныя перамены павінны былі б быць скіраваныя на тое, каб зьмяняць сытуацыю, але ўсё чамусьці робіцца наадварот:
«Каб рабіць нашу працу якасна, важна мець нармальны яе аб’ём. А калі ён усё большы і большы, то і адпаведнае стаўленьне да гэтага».
І ў Горадні, і ў раённых гарадах настаўнікаў асабліва хвалюе пытаньне занятасьці, калі раптам праз гэтыя навацыі давядзецца страціць працу:
«У некаторых рэгіёнах працу проста немагчыма знайсьці. Гэта ў Менску ёсьць выбар, там адчуваецца праблема з настаўнікамі. А ў нашым горадзе і на вёсках працу знайсьці праблема. Таму людзі будуць трымацца за тое, што маюць, да апошняга».

Гадзін гэтых 20 папросту ня будзе. Летась у нас многія не набіралі нават 18 гадзін нагрузкі.