Галяндзец атрымаў 11 гадоў за забойства жонкі-беларускі

Галяндзец Робэрт Ян Брэкель быў прызнаны вінаватым у забойстве сваёй жонкі, беларускі Кацярыны Ханяк. Суд у Брэдзе пакараў яго 11 гадамі турмы.
Прысуд, як паведамляе БелаПАН, быў аб’яўлены 9 жніўня. Судовая справа Брэкеля цягнулася ад чэрвеня 2011 году.

Ханяк і Брэкель былі знаёмыя з 2001 году. У ліпені 2007 году беларускія сваякі 26-гадовай жанчыны зьвярнуліся ў Маскоўскі РУУС Менску з заявай аб яе зьнікненьні. У Нідэрляндах крымінальная справа аб зьнікненьні беларускі была распачата ў лістападзе 2007 году.

Брэкель намерваецца абскардзіць прысуд.