Слова «праўда» у слоўніку ёсьць, а слова «леўда» — няма. Слова «праваабаронца» у ім можна знайсьці, а вось сымэтрычнае яму «леваабаронца» ўжо наводзіць на думкі хіба што пра п’янага футбольнага камэнтатара. Правы, праўдаруб, сапраўднасьць... Правільнасьць. Некарэктныя нейкія словы. Несучасныя.
Калі падумаць, усё гэта ня проста непарадак — навідавоку праявы самай сапраўднай дыскрымінацыі. І — улічваючы асаблівасьці часу, у які мы жывем — не абы-якой. Ня меншай за прыналежнасьць слова «чалавек» да мужчынскага роду — хай сабе і чыста граматычную. І калі ўжо гэткая праблема хвалюе самыя сьветлыя розумы, дык чаму б не пайсьці далей? Роўныя правы для ўсіх, ці ня так?
Хіба кепска гучала б: «Піянэрская леўда»? Або «Комсомольская левда в Белоруссии». «Мінская леўда», «Гавары леўду»... І гэтак далей. Акурат сёньня маем добрую нагоду сказаць усю леўду пра праўшуноў і выказаць усю сваю на іх крыўду. Бо менавіта 13 жніўня ўсё леварукае чалавецтва адзначае Міжнародны дзень леўшуна, а праварукае апраўдваецца — за ўласную неталерантнасьць і татальную і безнадзейную праварукасьць сваіх слоўнікаў і ўчынкаў.
Леўшуноў льга было б параўнаць з геямі — тых таксама стагодзьдзямі спрабавалі перайначыць, прывесьці да «нормы» і прымусіць Рабіць Гэта Правільна. Не, крымінальная адказнасьць леўшунам не пагражала — хаця з самых старажытных часоў ляўшун лічыўся істотаю падазронай. Гэта леўшуноў білі ўказкамі па пальцах і азадках. Ставілі каленямі на грэчку і соль. Гэта іх пазбаўлялі марозіва і паездак у Крым. Гэта пра іх казалі зьедліва, што ў іх рукі ня тым канцом устаўленыя. Марна. Сьпіс знакамітых леўшуноў ня меншы за сьпіс геніяльных гомасэксуалістаў. Чаго вартыя адны толькі Юлі Цэзар, Аляксандар Македонскі, Напалеон і Карл Вялікі! У «бітлоў» геямі... не, леўшунамі былі ажно двое: Рынга Стар і Пол Макартні. Вось і думай, якой лепш: правай ці левай. І якім канцом што куды ўстаўлена.
Леўшуны — адна з катэгорый тых Іншых, зь якімі, хочацца верыць, «высокамаральныя» прыхільнікі «традыцыйных» каштоўнасьцяў навучацца некалі жыць у згодзе ці хаця б у сымбіёзе. Хаця б біялягічным.
На шчасьце, усё да гэтага і ідзе. А пачалося ўсё ў васьмідзясятых гадах мінулага стагодзьдзя — знакавых для леваабаронцаў усяго сьвету. Менавіта тады леўшуны ўпершыню абвясьцілі сьвету, што яны хочуць людзьмі звацца і станавіцца каленямі на грэчку і соль больш не зьбіраюцца. Штуршком для арганізацыі леварукага руху зрабілася гісторыя амэрыканскага паліцыянта Фрэнка Ўінбарна. Ён насіў кабуру зьлева, а паводле статуту трэба было справа. Паліцыянта звольнілі — тут леўшуны й ня вытрымалі ды адстаялі ягоныя правы ў судзе. Потым была справа паштара Грына, які, вось жа мярзотнік, сартаваў лісты левай рукой. Ягонага шэфа сузіраньне леварукага падначаленага даводзіла да гістэрыкі. Грына таксама звольнілі — за профнепрыдатнасьць. І зноў голас леваправаабарончага руху дазволіў леўшуну застацца на працы.
Але гэта ў Амэрыцы. А вось сярод сьнягоў і таросаў на краі зямлі леўшуноў зазвычай проста адстрэльвалі, не марнуючы сродкі на судовыя разборы. Гаворка пра белых мядзьведзяў, якія ўсе без выключэньня ёсьць поўнымі і перакананымі леўшунамі — празрысты намёк прыроды на тое, што ня ўсё так проста, як мы прывыклі.
А ў 1992 годзе ўпершыню быў афіцыйна адзначаны той самы Міжнародны дзень леўшуна — сьвята, якое заўжды з табой. Маеш права. На лева. І наўскос. І нават навыварат.