У Гімалаях загінуў галоўны чэскі альпініст

Гімалаі

Прэзыдэнт Фэдэрацыі альпінізму Чэхіі Здэнэк Грубы загінуў у пакістанскай частцы Гімалаяў.
Ён сарваўся з тысячамэтровай вышыні, калі разам са сваім партнэрам – ва ўмовах моцнага ветру і дажджу – вырашыў спыніць ўзыходжаньне і стаў спускацца па паўднёва-заходняй сьцяне піка Гашэрбрун.

Як сказалі ў пакістанскім альпінісцкім клюбе, Здэнэка Грубага пахаваюць у базавым лягеры Гашэрбрун – у адпаведнасьці з пажаданьнем яго сям'і.

За сваю спартовую кар'еру 57-гадовы чэскі альпініст заваяваў 8 з 14 сусьветных 8-тысячнікаў.