Магчыма, што загінулая сябра ЦВК Сьвятлана Хіневіч стала ахвярай наркамана. Такую вэрсію выказала карэспандэнту Свабоды блізкая да забітай асоба.
«Сьвятлана жыла па вуліцы Жукоўскага ў Менску ў звычайным доме. На адной лесьвічнай пляцоўцы зь ёй пражывала жанчына з сынам. Дзьве жанчыны сябравалі па-суседзку. Больш за тое, гэта суседка стала хроснай сына Сьвятланы», — гаворыць крыніца Радыё Свабода.
«У хроснай таксама быў сын. Ён стаў наркаманам. Таму, калі я дазналася, што Сьвятлане перарэзалі горла, а на яе целе было некалькі дзясяткаў парэзаў, я падумала, што гэта мог зрабіць чалавек, які знаходзіўся на той момант у нейкім неверагодным стане.
Мае падазрэньні павялічыліся, калі я дазналася, што той хлопец ускрыў сабе вены і парэзаў жывот. Наколькі вядома, ён знаходзіцца цяпер у рэанімацыі», — дадае суразмоўца.
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік адмовіўся камэнтаваць гэтую вэрсію. Ён кажа, што размаўляў са сьледчымі, якія вядуць гэтую справу. І тыя пакуль не даюць ніякай інфармацыі, абмяжоўваючыся словамі «Ідзе сьледзтва».
Мікалай Лазавік сказаў, што пахаваньне Сьвятланы Хіневіч адбылося ў сераду, 7 жніўня. Яе пахавалі на Кальварыйскіх могілках, побач з бацькам.
Мікалай Лазавік сёньня так казаў пра Сьвятлану Хіневіч:
«Загінуў вельмі сьветлы, вельмі кантактны чалавек. Яна нядоўга працавала ў Цэнтравыбаркаме. Але і за гэты кароткі час мы пачалі яе па-сапраўднаму паважаць і па-чалавечы любіць. Сьвятлана да ўсіх ставілася вельмі добразычліва, з усьмешкай.
Калі казаць пра яе прафэсійныя якасьці, то гэта быў вельмі пісьменны юрыст. Яна ўжывала свае веды і па асноўнай частцы работы. У свой час яна працавала на розных пасадах пераважана з кадрамі. З кадрамі працаваць заўсёды нялёгка. Але ў яе гэта атрымлівалася.
Яна была яркім чалавекам. І для нас гэта вельмі вялікая страта».
У Сьвятланы Хіневіч засталася маці. На пахаваньне прыехала дачка, якая жыве з сям’ёю ў Баўгарыі. Быў і сын з сям’ёю, якія жывуць Менску, і ўнукі загіблай. З мужам Сьвятлана Хіневіч была ў разводзе.
Сьвятлану Хіневіч знайшлі забітай ва ўласнай кватэры 4 жніўня.
Мікалай Лазавік сказаў, што Сьвятлана Хіневіч стала сябрам Цэнтральнай выбарчай камісіі пры апошнім фармаваньні гэтай арганізацыі ў сьнежні 2011 году:
«Яна ішла па квоце Савету Рэспублікі. Хіневіч была вылучана ў якасьці кандыдата ў сябры ЦВК менскімі гарадзкімі Саветам дэпутатаў і выканкамам. А пасьля яе кандыдатуру падтрымаў Савет Рэспублікі.
У нас у складзе ЦВК 12 чалавек: 6 абірае Савет Рэспублікі і столькі ж прызначае кіраўнік дзяржавы. З гэтага тузіну толькі двое — Лідзія Ярмошына і я — атрымліваем заробак у ЦВК. Астатнія 10 чалавек, сярод якіх была і Сьвятлана Хіневіч, працуюць, як калісьці казалі, „на грамадзкіх пачатках“.
Вядома, што гэтае месца павінна быць занятае. Мы будзем выходзіць з хадайніцтвам на Менскі гарадзкі савет дэпутатаў і гарвыканкам, каб яны рэкамэндавалі іншую кандыдатуру. Але канкрэтны час на правядзеньне гэтай працэдуры законам ня вызначаны. Таму, пакуль няма выбараў, мы, магчыма, і ня будзем фарсіраваць гэтую працэдуру.Няхай усё ўладзіцца,а пасьля ў рабочым парадку ўсё гэта будзе вырашана».