Нагасакі адзначае 68-ю гадавіну атамнага бамбаваньня

Парк міру ў Нагасакі

9 жніўня — 68 гадоў, як ЗША скінулі атамную бомбу на японскі горад Нагасакі.
У 11.02 паводле мясцовага часу, калі ўзарвалася бомба, па ўсім горадзе зазвоняць званы.

Жыхары гораду, сваякі ахвяраў, афіцыйныя асобы і замежныя дэлегацыі ўшануюць памяць загіблых хвілінай маўчаньня.

Мэр Нагасакі Таміхіца Таўе выступіў са зваротам да лідэраў двух найбуйнейшых у свеце ядзерных дзяржаў. «Прэзыдэнт (Барак) Абама, прэзыдэнт (Уладзімер) Пуцін, калі ласка, паспрыяйце рэзкаму скарачэньню вашых ядзерных арсэналаў».

Ад выбуху ядзернай бомбы ў Нагасакі і ад наступстваў загінулі 70 тысячаў чалавек.

Бамбардзіроўкі Нагасакі адбылося праз тры дні пасля таго, як першага атамная бомба была скінута на Хірасіму.