Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва Мікалая Гладышава, які 4 ліпеня зладзіў адзіночны пікет супраць намераў разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу, будуць судзіць 15 жніўня.
Актывіст атрымаў позву, у якой пазначана, што ён мусіць зьявіцца ў Ленінскі раённы суд як правапарушальнік. Паводле міліцэйскага пратаколу Гладышаву інкрымінуюць парушэньне закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
Акцыю пратэсту Мікалай Гладышаў зладзіў у цэнтры гораду насупраць будынку гарвыканкаму. Як пазначана ў пратаколе, Гладышаў, не атрымаўшы дазволу на пікетаваньне, «публічна выказаў пратэст супраць разьмяшчэньня замежных вайскоўцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». У пратаколе адзначана, што актывіст на пікеце меў плякат з надпісам «Не — расейскім авіябазам на зямлі беларускай».
Актывіст пойдзе на суд, але сябе вінаватым ня лічыць.
«На беларускай зямлі павінны быць толькі базы беларускіх Узброеных сілаў. Замежных не павінна быць. Гэта парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, дзе напісана, што Беларусь — нэўтральная краіна», — заяўляе Мікалай Гладышаў.
Зь пікетам Мікалай Гладышаў прастаяў прыблізна паўтары гадзіны. У міліцэйскім пратаколе гаворыцца пра сорак хвілін. Актывіст не аказваў супраціву, калі яго вялі ў міліцыю. Паводле Гладышава, у пастарунку міліцыянты высьвятлялі, хто падбіў яго на пікетаваньне і ці абяцалі яму за акцыю заплаціць.
У Мікалая Гладышава хворая маці, якой ён апякуецца. Сябрам АГП Гладышаў стаў незадоўга да сваёй акцыі пратэсту.