Пяць краінаў — Беларусь, Баўгарыя, Нямеччына, Казахстан і Ўкраіна — выказалі намер удзельнічаць у стварэньні калайдэра цяжкіх іёнаў NICA ў падмаскоўнай Дубне. Адпаведны пратакол аб намерах прадстаўнікі гэтых краін падпісалі 8 жніўня.
«Мэмарандум аб намерах зьяўляецца фармальным выказваньнем зацікаўленасьці гэтых краінаў у прапрацоўцы пытаньняў — юрыдычных, арганізацыйных, навукова-арганізацыйных, фінансавых — якія неабходна вырашыць, каб забясьпечыць паўнавартасны ўдзел гэтых краін у рэалізацыі мэгапраекту NICA», — сказаў РІА Новости акадэмік Віктар Мацьвееў, дырэктар Аб’яднанага інстытуту ядзерных дасьледаваньняў, дзе ствараецца новы паскаральнік, запуск якога плянуецца на 2017 год.
Ён адзначыў, што гаворка ідзе ня толькі аб фінансавым ўдзеле: «Гэта ня толькі ўкладаньне фінансавых сродкаў, гэта пастаўкі абсталяваньня і камплектуючых, гэта ўдзел экспэртаў, спэцыялістаў».
Калайдэр NICA (Nuclotron-based Ion Collider fAcility) ствараецца на базе дзейнай ўстаноўкі — звышправаднога паскаральніка Нуклатрон, запушчанага ў інстытуце ядзерных дасьледаваньняў у 1993 годзе. Дубненскі калайдэр будзе вывучаць пераход ядзернай матэрыі пры экстрэмальных умовах у новы стан, які называецца кварк-глюоннай матэрыяй. У паскаральніку будуць сутыкацца пучкі ядраў золата, разагнаныя насустрач адзін аднаму.