Трагічна загінула сябра Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Сьвятлана Хіневіч.
Сьвятлану Хіневіч знайшлі забітай ва ўласнай кватэры 4 жніўня. 7 жніўня яе пахавалі на Кальварыйскіх могілках Менску. На хаўтуры прыйшлі калегі па працы ў ЦВК, гарвыканкаме, кіраўніцтве спраў прэзыдэнта, паведаміў Свабодзе сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
У Сьвятланы Хіневіч засталіся дарослыя сын і дачка 1981 і 1985 гадоў нараджэньня. З мужам яна была ў разводзе.
Інфармацыя пра яе сьмерць зьявілася на сайце ЦВК.
— Сьвятлану Хіневіч знайшоў зарэзанай дома яе сын, які ўсхваляваўся, што яе тэлефон не адказвае, — паведаміў Свабодзе сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. — Яна была вельмі вядомым чалавекам, працавала на адказных пасадах... Яна была сьветлым і добрым чалавекам, такім, што ў яе не было ворагаў. Таму пра матывы забойства сказаць нешта цяжка. Цяпер вядзецца сьледзтва, сьледчыя нічога ня кажуць.
Сьвятлана Хіневіч нарадзілася ў 1959 годзе ў Менску. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У сьнежні 2011 году яе абралі сябрам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.
Прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў паведаміў Свабодзе, што апошняя пасада і месца працы загінулай — начальнік аддзелу кадраў ВА «Крышталь». Крымінальную справу завялі па артыкуле «Забойства», падазраваных і магчымыя матывы забойства высьвятляюць сьледчыя.