Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія сёлета недабрала студэнтаў. З гэткай самай сытуацыяй сутыкнуліся некаторыя факультэты Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова.
У абедзьвюх вышэйшых навучальных установах вучыўся Аляксандар Лукашэнка. Чаму папулярныя некалі навучальныя ўстановы недабралі студэнтаў?
Горацкая акадэмія недабрала каля 25 працэнтаў студэнтаў — гэта блізу 250 чалавек. У біяграфіі Аляксандра Лукашэнкі пазначана, што ў акадэміі ён атрымаў прафэсію эканаміста. На эканамічныя факультэты акадэміі сёлета набор студэнтаў быў скарочаны. Вялікага конкурсу на іх не было.
У рэктараце недабор студэнтаў тлумачаць падзеньнем прэстыжу сельскагаспадарчых спэцыяльнасьцяў. Паводле супрацоўніка акадэміі, гэтая тэндэнцыя агульнаэўрапейская.
Яшчэ адна прычына зьвязаная з дэмаграфічнай сытуацыяй у Беларусі. Выпускнікоў школ сёлета было меней, чым у папярэднія гады. Падобнае чакаецца і ў 2014 годзе.
«Тут неабходна ўсё ж шукаць свайго абітурыента. І ў асноўным у аграрных ВНУ павінна вучыцца моладзь зь сяла, якая ведае гэтую працу, любіць яе. І, зразумела, працуючы ўжо на сяле і, што тут хаваць, у няпростых умовах, павінна годна зарабляць», — тлумачыць супрацоўнік навучальнай установы.
За год навучаньня ў акадэміі студэнт мае выкласьці каля 8 мільёнаў рублёў. Такая плата — адна з самых невысокіх сярод ВНУ Беларусі.
«Усё болей і болей бюджэтнікаў. Зразумела, калі на сельскагаспадарчыя спэцыяльнасьці такі істотны недабор, то пра якіх платнікаў можа быць гаворка? У мінулыя гады мы бралі да трыццаці працэнтаў на платнае, дзённае навучаньне, а сёлета — крыху болей за пяцьдзясят чалавек, гэта менш за дзесяць працэнтаў», — кажа супрацоўнік акадэміі.
Суразмоўца прызнае, што ўзровень падрыхтаванасьці абітурыента да навучаньня ў акадэміі невысокі. Паводле яго, 37 працэнтаў будучых студэнтаў не набіраюць мінімальных балаў па фізыцы, а траціна — па матэматыцы.
«У такой сытуацыі апынуліся ня толькі ВНУ сельскагаспадарчага профілю, хоць у нас вастрэй праблема стаіць, але і тэхнічнага. Дужа шмат недабралі і пэдагагічныя ВНУ студэнтаў на такія спэцыяльнасьці, як матэматыка, фізыка».
Разам са зьмяншэньнем колькасьці беларускіх студэнтаў сёлета ў акадэміі плянуюць павялічыць колькасьць замежных студэнтаў. Цяпер іх больш за сямсот, а можа стаць каля 800.
У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова таксама недабор студэнтаў. Найбольшы — на фізыка-матэматычны факультэт. Сюды недабралі 50 працэнтаў студэнтаў. Сябра прыёмнай камісіі тлумачыць, чаму:
«Выпускнікі школ, якія ведаюць фізыку і матэматыку, на пэдагагічныя спэцыяльнасьці ісьці зусім ня хочуць. Прэстыж настаўніцкай прафэсіі ніжэй за плінтус, як кажуць студэнты. Яны ідуць на любую інжынэрную спэцыяльнасьць, на любую тэхналягічную спэцыяльнасьць, на інфармацыйную спэцыяльнасьць».
Карэспандэнт: «А тыя людзі, якія ўсё ж адвучыліся, яны ці ідуць працаваць па спэцыялізацыі?»
Сябра камісіі: «Дзьве траціны адпрацоўваюць два гады ў школах і ідуць у іншыя сфэры. Больш за ўсё ідуць у сфэру IT-тэхналёгіяў. Туды, дзе патрабуецца веданьне кампутараў».
Карэспандэнт: «І адпаведна вышэйшыя заробкі?»
Сябра камісіі: «Прычым заробкі адрозьніваюцца там на парадак. Няхай бы справа была ў дзесяці-пятнаццаці працэнтах, а тут цэлы парадак».
На гістарычным факультэце, дзе вучыўся Аляксандар Лукашэнка, сёлета конкурс быў, але ў параўнаньні з папярэднімі гадамі невялікі. Паводле зьвестак прыёмнай камісіі, прыкладна 1,6 чалавека на месца. Два месцы засталіся вакантнымі для будучых настаўнікаў беларускай мовы. На гэтую спэцыялізацыю сёлета набіралі толькі 15 бюджэтнікаў. Што да расейскай мовы, то конкурс на яе быў вышэйшы, чым на гістфаку — 1,7 чалавека на месца. На навучаньне журналістыцы прэтэндавалі два чалавекі на месца.