Памёр джазмэн Джордж Д’юк

Ілюстрацыйнае фота

Легендарны клявішнік джазу і прадусар Джордж Д’юк памёр ад хранічнага лімфалейкозу. Яму было 67 гадоў.
Д’юк быў піянэрам фьюжн-джазу.

За сваю 40-гадовую кар’еру Д’юк граў з Фрэнкам Запам і ў гурце Cannonball Adderley з джазавым музыкам Стэнлі Кларк.

Д’юк удзельнічаў у запісу альбома Майкла Джэксана Off The Wall (1979).

Музыка выпусьціў больш за 30 уласных альбомаў.

Апошні альбом Джорджа Д’юка Dream Weaver выйшаў у ліпені. Гэта была даніна памяці ягонай жонцы, якая памерла летась.