Міністэрства аховы здароўя Беларусі не забараняла прадукцыю ўкраінскай кампаніі Roshen. Тым часам расейскі Роспотребнадзор заяўляе, што больш за 90% прадукцыі Roshen не адпавядае нормам.
Паводле галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Беларусі Ігара Гаеўскага, міністэрства аховы здароўя працягвае правяраць прадукцыю гэтай кампаніі, канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае.
«Узятыя ўзоры прадукцыі Roshen па ўсёй краіне. Ідуць праверкі бясьпекі прадукцыі. Працы працягваюцца, і тыя вынікі, якія ёсьць, пакуль не пацьвярджаюць наяўнасьць у прадукцыі гэтай кампаніі адхіленьняў ад нормы», — цытуе Інтэрфакс Ігара Гаеўскага.
Раней Беларусь прыняла меры па недапушчэньні ўвозу ў Расею праз пункты пропуску на беларускім участку мытнай мяжы Мытнага саюза прадукцыі Roshen.
Расейскі Роспотребнадзор 29 ліпеня ўвёў забарону на пастаўкі ў Расею кандытарскай прадукцыі з ўкраінскіх фабрык карпарацыі Roshen ў сувязі з неадпаведнай якасьцю.
Аднак карпарацыя абвяргае гэтыя абвінавачваньні.
Роспотребнадзор выявіў парушэньні амаль ва ўсёй прадукцыі ўкраінскай карпарацыі Roshen і зьвяртае ўвагу на невыкананьне ўкраінскім бокам дамоўленасьцей па гарманізацыі сыстэм кантролю за якасьцю прадукцыі. У паведамленьні на сайце ведамства гаворыцца, што праверка прадукцыі працягваецца, «пры гэтым больш за 90% дасьледаваных узораў кандытарскіх вырабаў не адпавядалі нарматыўным патрабаваньням».