У Харкаве экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка на кароткай сустрэчы з паплечнікамі абмеркавала стратэгію яе ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.
Як заявіў пасьля сустрэчы лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсені Яцанюк, Цімашэнка, як заўсёды, моцная духам. Ніякіх падрабязнасьцяў размовы ён не прывёў.
Групу дэпутатаў «Бацькаўшчына» ненадоўга пусьцілі да экс-прэм’ера ў шпіталь, куды яе перавялі з калёніі ў красавіку — для лячэньня хрыбетніка.
У Кіеве ў панядзелак каля 300 чалавек правялі акцыю ў падтрымку Цімашэнкі, сабраўшыся ля Пячэрскага суду, на пасяджэньні якога яна была арыштаваная роўна два гады таму. У тым жа 2011 годзе суд прысудзіў яе да 7-гадовага зьняволеньня па абвінавачваньні ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры заключэньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.
Прыхільнікі Цімашэнкі дамагаюцца магчымасьці для яе лячыцца за мяжой. Аднак улады заяўляюць пра адсутнасьць заканадаўчых падстаў для гэтага.
Днямі старшыня Камітэту па замежных справах Эўрапарлямэнту Эльмар Брок зноў заклікаў неадкладна вызваліць Цімашэнку — на падставе пастановы Эўрапейскага суду па правах чалавека. Ён назваў яе справу прыкладам «выбарчага правасудзьдзя».