Састарэлая маркетынгавая палітыка не спрыяе прасоўваньню беларускай прадукцыі нават на традыцыйныя рынкі суседніх рэгіёнаў.
Някідкія пакункі з усё больш высокімі коштамі робяць многае з таго, што зроблена ў Беларусі, не заўважным на паліцах і неканкурэнтаздольным у параўнаньні з замежнымі аналягамі.
Затаваранасьць складоў — даўняя праблема беларускай эканомікі. Аднак прычына няздольнасьці наладзіць пастаўкі на патрэбным узроўні хаваецца ня толькі ў высокім сабекошце, але і ў адсутнасьці прадуманага маркетынгу.
Апошнім часам шмат у якіх сумежных зь Беларусьсю гарадах, найперш Расеі ды Ўкраіны, зьявіліся шапікі, якія рэклямуюць прадукцыю беларускага аграрнага сэктару. Аднак пасьля згортваньня мяснога імпарту ў сувязі з афрыканскай чумой сьвіней і ростам цэнаў на малако патэнцыйныя пакупнікі павільёны абмінаюць. Цяпер дамкі, вытрыманыя ў чырвона-зялёных колерах з савецкім знакам якасьці на шыбах, больш прывабліваюць аматараў графіці.
Праблемы са збытам беларускай прадукцыі і ў вялікіх крамах. Каб пераканацца ў гэтым, я правёў невялікі маніторынг супэр- і гіпэрмаркетаў у Калінінградзкай вобласьці. Пад добрае надвор’е наведнікі ў вялікай колькасьці цягнуцца ў піўны аддзел калінінградзкай крамы «Вікторыя», дзе выбар — на сотні гатункаў. Інтэрнацыянальныя вытворцы намагаюцца ўхапіцца за сэзоннасьць напою, навыперадкі прапануючы разнастайныя акцыі, зьніжкі. Як крэпасьць толькі менская «Крыніца», якая прапануе паўлітровую бутэльку з клясычным савецкім дызайнам за 51,90 расейскіх рублёў (1 даляр 70 цэнтаў у эквіваленце). А літаральна побач — паліца з галяндзкім «Amstel» па 43,50 за тыя ж 0,5 літра. Звыкла дэмпінгуюць бровары Ўкраіны, не пакідаючы беларусам ніякіх шанцаў.
Аналягічная карціна ў вінна-гарэлачным аддзеле. Тут беларуская прысутнасьць большая — «БульбашЪ», «Сваяк», «Налібокі». Усе прыблізна ў адной цэнавай катэгорыі — блізу 10 даляраў за пляшку. Але, зноў жа, не вытрымліваюць канкурэнцыі зь мясцовымі вытворцамі, якія за такія ж паўлітра «Брызг Балтики» просяць удвая меней — ад 150 расейскіх рублёў.
Спрабуе праціснуцца на суседнія рынкі беларускі трыкатаж. Зазыўныя зялёныя шыльды запрашаюць наведаць спэцыялізаваную краму, дзе сабраны цэлы стос вытворцаў — ад «Купалінкі» да «Сержа» і «Мілавіцы». Але ўсё тая ж бяда: побач у вялізным гандлёвым цэнтры «Эўропа» можна істотна таньней набыць аналягічную прадукцыю з Кітаю ці Турэччыны.
Дырэктар Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан вітае спробы беларускіх вытворцаў пашырыць геаграфію збыту, аднак лічыць, што пры цяперашніх намаганьнях гэта наўрад ці будзе мець плён:
«Я лічу ўвогуле правільным, што нам трэба шукаць нейкія іншыя рынкі. Бо залежнасьць ад аднаго вялікага рынку Расеі пастаянна стварае досыць напружаныя сытуацыі — як толькі там нешта ў эканоміцы адбываецца, значыць, па інэрцыі робіцца дрэнна і нам. Але пакуль усё гэта несыстэмна, некваліфікавана. Паглядзіце, як робіцца ў цывілізаваных краінах. Заходнія мэнэджэры прыяжджаюць, узначальваюць свае мясцовыя прадстаўніцтвы, кампаніі, наймаюць мясцовы пэрсанал зь веданьнем моваў. Але ж, яшчэ раз падкрэсьліваю, узначальваюць і кіруюць самі. І справаздачы трымаюць перад сваімі штаб-кватэрамі, адкуль яны паходзяць. Дык вось трэба браць зь іх прыклад, калі ў іх атрымліваецца. Можа, і ў нас таксама атрымаецца».
Беларуская вытворчасьць, якая грунтуецца на савецкіх прынцыпах плянавай эканомікі, не пасьпявае адаптавацца да ўмоваў адкрытага рынку. Гэта тычыцца ня толькі харчовай ці лёгкай прамысловасьці, але і машынабудаваньня, на якое ў вышэйшага кіраўніцтва асаблівы разьлік. Аднак, як расказвае фэрмэр з Херсонскай вобласьці Анатоль Уласенка, апроч таго, што беларускія трактары ды камбайны нярэдка ламаюцца адразу, як толькі сыходзяць з канвэера, дык яшчэ намагаюцца абыйсьці ў коштах заходніх канкурэнтаў:
«Вельмі моцна падаражэла. Я нават гляджу па тэндэнцыі, што італьянцы пачынаюць адмыслова рабіць тэхніку, якая цалкам канкурэнтаздольная ў кошце з МТЗ. Дый ня толькі італьянцы, але і амэрыканцы, галяндцы. Прыкладам, сеялкі ўжо канкрэтна выцясьняюць. Узяў у гэтым годзе за 220 тысяч грыўняў. Раней яна каштавала амаль 400 тысяч. Ці трактары New Holland. Цана яшчэ крышачку вышэйшая за „Беларус“, але ж і якасьць якая — кандыцыянэр, усе прыбамбасы. Абсалютна не разумею, як пры такой канкурэнцыі беларусы могуць уздымаць цану на сваю прадукцыю. Да таго ж сам ведаю: колькі атрымліваў — то каробка пасыпалася, то мост. Толькі купіў — каленвал лопнуў папалам. А вытворчасьць гоняць, не спыняючыся».
Сваімі дзеяньнямі беларускія ўлады часта ствараюць праблемы нават на тых кірунках, дзе пастаўкі былі даведзеныя да аўтаматызму. Бадай, самы паказальны прыклад — продаж прадукцыі кандытарскіх прадпрыемстваў праз кампаніі бізнэсоўца Марата Новікава «Белкандытар» і «Desly International Co». Аднак пасьля фактычнай нацыяналізацыі на загад Аляксандра Лукашэнкі менскай «Камунаркі» і гомельскага «Спартака» шлях беларускіх цукерак ня толькі на Захад, але і ў Расею стаў праблематычным:
«Мы за прамінулыя гады зрабілі вельмі сур’ёзную збытавую сыстэму. У ЗША, у Нью-Ёрку ўжо 12 гадоў існуе база „Desly International Co.“, у народзе яе яшчэ жартаўліва называюць „база „Спартак““. Распачалі продаж у тую ж Вэнэсуэлу, пра неабходнасьць чаго неаднаразова казаў Аляксандар Рыгоравіч. Заслупавалі месцы ў іншых краінах Паўднёвай Амэрыкі — Калюмбіі, Панаме. Мы ахапілі Паўночную Амэрыку, прадавалі прадукцыю ў Канадзе дый увогуле па ўсёй поўначы мацерыка, а ня толькі на расейскамоўным рынку. Быў нармальны попыт, былі прыбыткі. Апроч таго, 7 гадоў таму быў створаны „Белкандытар“. Ён ствараўся не дзеля таго, каб зарабляць грошы, а перадусім дзеля таго, каб вырашыць пытаньне збыту — інвэстар яшчэ дадаткова закупляў дзьве лініі на „Камунарку“ і лінію на „Спартак“. Але з прыходам на прадпрыемствы Данчанкі і Жыдкова мы адразу зразумелі: небясьпека насунулася ня толькі з боку дзяржавы, але яшчэ і з боку мэнэджмэнту».
За апошняе дзесяцігодзьдзе экспарт беларускай салодкай прадукцыі за акіян наблізіўся да 1,5 мільярда даляраў, аднак пасьля зьмены кіраўніцтва на абедзьвюх фабрыках кантракты з «Desly International Co.» былі скасаваныя.
Затаваранасьць складоў — даўняя праблема беларускай эканомікі. Аднак прычына няздольнасьці наладзіць пастаўкі на патрэбным узроўні хаваецца ня толькі ў высокім сабекошце, але і ў адсутнасьці прадуманага маркетынгу.
Апошнім часам шмат у якіх сумежных зь Беларусьсю гарадах, найперш Расеі ды Ўкраіны, зьявіліся шапікі, якія рэклямуюць прадукцыю беларускага аграрнага сэктару. Аднак пасьля згортваньня мяснога імпарту ў сувязі з афрыканскай чумой сьвіней і ростам цэнаў на малако патэнцыйныя пакупнікі павільёны абмінаюць. Цяпер дамкі, вытрыманыя ў чырвона-зялёных колерах з савецкім знакам якасьці на шыбах, больш прывабліваюць аматараў графіці.
Праблемы са збытам беларускай прадукцыі і ў вялікіх крамах. Каб пераканацца ў гэтым, я правёў невялікі маніторынг супэр- і гіпэрмаркетаў у Калінінградзкай вобласьці. Пад добрае надвор’е наведнікі ў вялікай колькасьці цягнуцца ў піўны аддзел калінінградзкай крамы «Вікторыя», дзе выбар — на сотні гатункаў. Інтэрнацыянальныя вытворцы намагаюцца ўхапіцца за сэзоннасьць напою, навыперадкі прапануючы разнастайныя акцыі, зьніжкі. Як крэпасьць толькі менская «Крыніца», якая прапануе паўлітровую бутэльку з клясычным савецкім дызайнам за 51,90 расейскіх рублёў (1 даляр 70 цэнтаў у эквіваленце). А літаральна побач — паліца з галяндзкім «Amstel» па 43,50 за тыя ж 0,5 літра. Звыкла дэмпінгуюць бровары Ўкраіны, не пакідаючы беларусам ніякіх шанцаў.
|