Сёньня ў Празе з нагоды Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі адбылася акцыя ў падтрымку палітычных вязьняў.
У акцыі бралі ўдзел Арганізацыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі, грамадзянская кампанія «Наш дом», а таксама міжнароднае аб’яднаньне «Грамадзянская Беларусь» і «Чалавек у нядолі».
Удзельнікі акцыі, апранутыя ў майкі з партрэтамі палітвязьняў, прайшліся па галоўных турыстычных вуліцах Прагі і раздалі ўлёткі зь інфармацыяй пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі.
Удзельнікі акцыі, апранутыя ў майкі з партрэтамі палітвязьняў, прайшліся па галоўных турыстычных вуліцах Прагі і раздалі ўлёткі зь інфармацыяй пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі.