У Тбілісі камэнтуюць інтэрвію прэм'ер-міністра Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева тэлеканалу Russia Today ў сувязі з падзеямі жніўня 2008 году, калі Расея і Грузія ўступілі ва ўзброены канфлікт, перадае Інтэрфакс.
«Наша пазыцыя такая, што ў 2008 годзе мы сталі ахвярамі агрэсіі, але, на жаль, у тыя дні і з нашага боку былі зробленыя памылковыя крокі і дапушчаныя драматычныя памылкі», – заявіў у нядзелю журналістам спэцыяльны прадстаўнік прэм'ер-міністра Грузіі ў пытаньнях адносін з Расеяй Зураб Абашыдзэ.
Паводле яго, самым цяжкім вынікам жнівеньскіх падзей зьяўляецца «прававое прызнаньне Расеяй незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, выпраўленьне чаго, напэўна, запатрабуе многіх намаганьняў і часу».
«Мы і цяпер не чакаем, што пазыцыя Расеі зьменіцца на 180 градусаў, але, думаю, маленькімі крокамі зможам прасунуцца наперад, іншага шляху і альтэрнатывы няма», – сказаў Абашыдзэ.