Фотагалерэя тыдня: 27 ліпеня-2 жніўня

Дзеці гуляюць з мыльнымі бурбалкамі ў Лёндане.

Пратэстоўцы выліваюць рускую гарэлку перад консульствам Расеі ў Нью-Ёрку на знак пратэсту супраць антыгееўскага заканадаўства ў Расеі.

Хэпінінг у Рыа-дэ-Жанэйра. Манекены на пляжы сымбалізуюць зьніклых людзей, якіх, паводле праваабаронцаў, у гэтай краіне ад 2007 налічваецца каля 35 тысяч.

Афганская паліцэйская б'е жанчыну, якая жабруе ў Рамадан у Кабуле.

Хлопчык купаецца ў фантане ў Прышціне, Косава.

Футбалісты аплядуюць паўночнакарэйскаму лідэру Кім Чэн Уну.

Чэскі спартовец Міхал Наўраціл парадзіруе Супэрмэна пасьля фіналу чэмпіянату сьвету па водных відах спорту ў Барсэлёне.

Рэйд расейскай паліцыі на маскоўскім рынку.

Чарапаха пракладае ​​шлях праз бруд на поўдні Лібану. 

Фэст у Індыі.

Карлаў мост у Празе падчас залевы.

Сьвяткаваньне ў Менску 160-годзьдзя беларускай пажарнай службы.

Актывісткі Femen падчас судовага пасяджэньня ў Кіеве.

36 чалавек загінулі ў катастрофе аўтобуса на поўдні Італіі.

Скачок са Старога моста ў басьнійскім горадзе Мостар.

1213 чалавек у Тайбэі адначова апранулі на 10 хвілінаў маскі, каб патрапіць у кнігу рэкордаў Гінэса.

Каталіцкія палёмнікі начуюць на пляжы, чакаючы сустрэчы з Папам Францішкам.

40-гадовы ўйгурскі акрабат на 18-мэтровым канаце паміж двума паветранымі шарамі ў Кітаі.