Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выступіў з заявай з нагоды таго, што на наступнай сэсіі Палаты прадстаўнікоў заплянаванае прыняцьце «комплексных зьменаў у Выбарчы кодэкс», праекту якіх магчымыя ўдзельнікі кампаніі дагэтуль ня бачылі.
«БНФ лічыць недапушчальнай сытуацыю, калі напярэдадні выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў асноўныя палітычныя суб’екты пазбаўленыя інфармацыі пра тое, паводле якога заканадаўства пройдзе выбарчая кампанія. Ад заканчэньня мінулай выбарчай кампаніі ЦВК агучыла намер рэфармаваньня Выбарчага кодэксу. Зразумела, што галоўным імпульсам для такога рэфармаваньня ведамства спадарыні Ярмошынай бачыла неабходнасьць легальнага афармленьня тых неправавых практык, якія былі фактычна ўжытыя ў часе парлямэнцкіх выбараў 2012 году.
Са свайго боку Партыя БНФ ды іншыя дэмакратычныя палітычныя партыі і рухі распрацавалі альтэрнатыўны варыянт законапраекту пра ўнясеньне зьменаў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс. Гэты праект быў дасланы як у Цэнтральную камісію, так і ў Цэнтар законапраектнай дзейнасьці, разам з прапановамі пра правядзеньне супольнага абмеркаваньня шляхоў дэмакратызацыі беларускага выбарчага заканадаўства.
Але цяпер, амаль празь дзесяць месяцаў з моманту агучваньня ідэі пра рэфармаваньне Выбарчага кодэксу, грамадзкасьць па-ранейшаму застаецца адлучанай ад інфармацыі пра тое, якія ж менавіта праўкі ўлады зьбіраюцца ўнесьці ў кодэкс. Дастаткова сказаць, што сам законапраект ня толькі не апублікаваны, але нават не прадстаўлены экспэртам БДІПЧ АБСЭ».
Як мяркуе Янукевіч, прыняцьцё зьменаў у Выбарчы кодэкс рыхтуецца ўжо на восеньскай сэсіі Палаты, і магчыма, што адбудзецца яно альбо разам з прызначэньнем выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, альбо незадоўга да яго.
«Такая сытуацыя недапушчальная, бо на дадзены момант асноўныя суб’екты выбарчага працэсу, палітычныя партыі, патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты пазбаўленыя інфармацыі пра тое, у якіх умовах будзе адбывацца выбарчая кампанія. Атрымліваецца, што некаторыя ўдзельнікі палітычнага працэсу маюць матэрыял для іх (умоваў. — РС) прадметнага абмеркаваньня, а іншыя ад яго адлучаныя».
БНФ заклікае ўлады апублікаваць законапраект аб унясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс як мага хутчэй:
«У адваротным выпадку факт таемнага абмеркаваньня рэформы, без уліку меркаваньня партыяў і назіральнікаў, будзе сьведчыць пра намер не рэальна палепшыць выбарчае заканадаўства, а чарговы раз абмежаваць умовы вядзеньня агітацыі».