Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Вёска Кадыш Гарадзенскага раёну. Адбудзецца ўсталяваньне памятнай шыльды паўстанцам 1863-га году. Пачатак а 15-ай гадзіне
Менск. У канфэрэнц-залі гатэлю «Менск» (праспэкт Незалежнасці, 11) пройдзе круглы стол «Актуальныя праблемы сацыяльнага руху» з удзелам прадстаўнікамі левых партый, незалежных прафсаюзаў і грамадзянскіх ініцыятыў. Удзел бяруць прадстаўнікоў Беларускай партыі «Зялёныя», Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», Беларускай партыі працы, незалежных прафсаюзаў РУВП «Граніт» і ВМАП, праекту «Прасьвет». Пачатак а 9.30
У Беларусі і некаторых іншых краінах былога Савецкага Саюзу адзначаецца Дзень паветрана-дэсантных войскаў
2-3 жніўня БАЖ ладзіць свой традыцыйны фэст на прыродзе «БАЖынкі — 2013». Акрамя сур’ёзных майстар-клясаў, удзельнікаў чакаюць: пошукі «акрэдытацыі» на сьвята, спартовыя спаборніцтвы, інтэлектуальныя гульні, фэст аўтарскай песьні «Фрылянсы пяюць рамансы»
Менск. У Антыкафэ «Дом Фішэра» (праспэкт Незалежнасьці 84а) адбудзецца акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава. Пачатак а 20:00
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
У 1833 годзе ў Горадні быў пакараны сьмерцю на шыбеніцы Міхал Валовіч — удзельнік вызвольнага паўстаньня. Валовіч быў заўзяты прыхільнік утапічнага сацыялізму і ў сваіх марах бачыў Беларусь рэспублікай
У 1840 годзе паводле ўказу расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрняў
У 1919 годзе ў Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны створана Беларуская вайсковая камісія — орган па фармаваньні беларускіх частак у войску
У 1933 годзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Беламорканалу
У 1937 годзе ў Беларусі пачаліся масавыя арышты і вынішчэньне так званых «польскіх шпіёнаў» — грамадзянаў польскай нацыянальнасьці. За год было арыштавана каля 16 тысяч такіх «шпіёнаў». Зь іх 14 тысяч расстралялі. Магчыма, большасьць гэтых ахвяраў ляжыць у Курапацкім лесе.
У 1990 годзе войскі Іраку ўварваліся ў Кувэйт
У гэты дзень нарадзіліся:
У 1549 годзе — Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік
У 1949 годзе — Ісабэль Альендэ, чылійская пісьменьніца
У гэты дзень памерлі:
У 1589 годзе — Генрык Валюа, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
У 1719 годзе — Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, канцлер, кавалер ордэну Белага Арла
У 1759 годзе — ксёндз Станіслаў Карвацкі, езуіт, прафэсар рыторыкі, місіянэр, тэоляг
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
«А пісар земскі маець па руску, літарамі і словы рускімі, усі лісты, выпісы і позвы пісаці, а ня іншым языком і словы».
Статут ВКЛ 1588 году