Зь 1 жніўня пачынае дзейнічаць сыстэма электроннай аплаты дарог BelToll. Яна ахопіць так званую «алімпійскую трасу» Берасьце — мяжа Расеі і ўчасткі дарог зь Менска на Нацыянальны аэрапорт, Віцебск, Магілёў, Гомель, Гародню.
Плаціць трэба будзе беларускім уладальнікам грузавікоў і аўтобусаў, а таксама замежным грамадзянам на ўсіх тыпах машын.
Уладальнікам легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных па-за межамі Мытнага саюза, прыйдзецца плаціць 0,04 эўра за 1 кілямэтар, беларускім і замежным вадзіцелям аўтатранспарту з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны з двума восямі плата складзе 0,08 эўра, з трыма восямі — 0,10 эўра, чатырма і больш восямі — 0,12 эўра за кілямэтар.
Для аплаты трэба набыць адмысловыя прыборы, які прадаюцца на памежных пунктах і некаторых запраўках.
Сыстэма BelToll — электронная сыстэма збору аплаты за праезд. Яна заснаваная на выкарыстаньні тэхналёгіі спэцыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласьцях, якая дазваляе выконваць разьлік без неабходнасьці прыпынку транспартных сродкаў.