Закон пра абарону аўтарскіх правоў на відэапрадукцыю ў інтэрнэце запрацаваў на тэрыторыі Расеі.
Паводле новага закона, правайдэры хостынгу і ўладальнікі сайтаў павінны будуць выдаляць «пірацкі» кантэнт цягам двух сутак пасьля таго, як атрымалі заявы праваўладальніка.
Калі ўладальнікі сайтаў не выдаляць кантэнт, то хостынг-правайдэр будзе абавязаны выдаліць яго самі або заблякаваць доступ да сайту.
Расейскія інтэрнэт-кампаніі пры канцы чэрвеня апублікавалі адкрыты зварот супраць антыпірацкага закону. Сярод аўтараў звароту: Mail.ru Group, Яндэкс, Афіша-Рамблер-СУП, Google Расея, OZON.RU.
Аўтары звароту лічаць, што новы закон паставіць крыж на посьпехах расейскай інтэрнэт-індустрыі, нагадвае ВВС.