Пасьля двух месяцаў абсьледаваньняў у Ігара Шчукі, актывіста «Іншай Расеі», якога забралі ў беларускае войска, выявілі гепатыт В і С.
3 ліпеня вайскова-ўрачэбная камісія прыняла рашэньне камісаваць радавога Шчуку і зьняць яго з уліку ваеннаабавязаных.
Сам Ігар Шчука зазначыў сайту кампаніі за альтэрнатыўную грамадзянскую службу, што калі яго тэрмінова прызывалі ў беларускае войска, патрэбнага мэдыцынскага абсьледаваньня не было:
«Калі мяне толькі хацелі прызваць, то далі накіраваньне прайсьці аналізы для мэдкамісіі, але затым вырашылі прызваць бязь іх. Таму раніцай мяне забралі ў суд, дзе далі 7 сутак. Наступнае абсьледаваньне было толькі ў Навінках. Заінчкоўскі, вайсковы камісар Салігорскага раёну, і без камісіі гатовы быў мяне прызваць, рашэньне прымалася пад ціскам спэцслужбаў дзьвюх краін. А вось у вайсковай частцы непажаданы элемэнт, справу якога асьвятляюць СМІ, які знаходзіцца на кантролі контравыведкі, быў кіраўніцтву не патрэбны. Бязь ціску грамадзкасьці мяне б не адправілі на дадатковае абсьледаваньне, так і служыў бы з гепатытам».
Больш за восем гадоў Ігар жыве ў Расеі, ён актывіст партыі «Іншая Расея».
3-га траўня дамоў да Ігара, які прыехаў да бацькоў, прыйшлі трое супрацоўнікаў міліцыі, у суправаджэньні якіх ён быў дастаўлены ў ваенкамат. Шчука быў прызнаны прыдатным да службы ў беларускім войску без належнага паводле закону мэдыцынскага абсьледаваньня. Пазьней яго паклалі на абсьледаваньне ў «Навінкі», дзе ў яго ўзялі аналізы крыві. Пасьля падазрэньняў на гепатыт салдата перавялі ў вайсковы шпіталь, зрабілі біяпсію. Там Ігара і камісавалі з дыягназам гепатыт В і С.