Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Менску канфіскавалі ў актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Макава 6 налепак з «Пагоняй», а таксама тры кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды».
Алеся Макава трымалі ў пастарунку ўвечары 29 ліпеня каля трох гадзін. Яго затрымалі на вуліцы Каліноўскага ля храма Ўсіх сьвятых, куды ён кіраваўся па сваіх справах пасьля акцыі ўшанаваньня памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
У пастарунку ў Алеся, апроч налепак з «Пагоняй», забралі кнігі «Турма і здароўе» Юрыя Бандажэўскага, «Хто ўзарваў менскае мэтро?» Алега Грузьдзіловіча і «Жывая мова» Юрася Бушлякова, якія выйшлі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
«Як сябра зарэгістраванай партыі я на законных падставах валодаю гэтымі налепкамі, а кнігі ў мяне засталіся пасьля прэзэнтацыі. Таму якія могуць быць прэтэнзіі? Тым больш што яны самі кажуць, што мяне не абвінавачваюць у іх распаўсюдзе. Аднак у мяне былі ўзятыя тлумачэньні і складзены пратакол „агляду месца адміністратыўнага правапарушэньня“. Але якога — незразумела. Але я гэта проста так не пакіну і буду абскарджваць дзеяньні міліцыянтаў. Яны сказалі, што будуць праводзіць праверку», — распавёў карэспандэнту Свабоды Алесь Макаў.
Некалькі гадоў таму Алесь Макаў разам з паплечнікам па КХП-БНФ Алегам Сьвірыдавым у часе дзяжурства ў Курапатах злавіў двух падлеткаў, якія ламалі крыж.