На поўдні Італіі прыкладна ў 160 кілямэтрах ад Рыма аўтобус упаў у цясьніну.
Паводле зьвестак выратавальнікаў, загінулі прынамсі 36 чалавек, сярод іх і кіроўца. Выратаваныя не менш за 11 чалавек.
У аўтобусе, які накіроўваўся ў Нэапаль, знаходзіліся каля паўсотні пілігрымаў, якія наведвалі сьвятыя месцы ў паўднёвым рэгіёне Кампанья.
Паліцыя лічыць, што прычынай катастрофы стала страта кіроўцам кантролю над транспартным сродкам.