Гомельскі грамадзкі актывіст Пётар Кузьняцоў пытаецца :
– У навінах пішуць пра тое, што дзесьці там адкрыўся нейкі там па чарзе Зьезд беларусаў сьвету. Цікава, якія працэдуры высоўваньня дэлегатаў на гэты зьезд, і што на ім вырашаецца?
***
Днямі я трапіў у мяшаную кумпанію, дзе пазнаёміўся з хлопцам, які прадставіўся Ромам з Аўтазу (раён Аўтазаводу ў Менску). Рома ўсьцешыўся, што ў маёй асобе ўпершыню сустрэў работніка СМІ.
Рома пацікавіўся, а што я магу параіць з актуалій, якія адбываюцца тут і цяпер. Акурат адкрыўся зьезд Міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Рома «ня ў курсе» яшчэ больш, чым Пётар Кузьняцоў. Спрабую патлумачыць простымі словамі. Гэта такая недзяржаўная грамадзкая арганізацыя са статусам міжнароднай, якая займаецца яднаньнем беларусаў замежжа зь беларусамі Беларусі. З аднаго боку, зьезд – абавязковая юрыдычная фармальнасьць, зь іншага – сьвята сустрэчы для аднадумцаў. Своеасаблівы клюб, які ўтвараецца раз на чатыры гады. Што праўда, аднадумства ў клюбе не агульнае, а па «сэкцыях».
Я распавядаў, што беларусы вельмі розныя паводле сваіх сьветаглядаў ня толькі ўнутры краіны, але і ў дыяспарах. Ёсьць старая паваенная эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы, якая ўцякала ад бальшавікоў, і мае адпаведныя палітычныя погляды. Ёсьць людзі, якія выехалі за Ўрал: каго адпраўлялі ў сталыпінскіх вагонах прымусова, каго пазьней камандзіравалі на камсамольскія будоўлі...
Рома ўважліва слухаў пра пярэсты дыван беларусаў замежжа.
Мне здавалася, што я распавядаю сагу, адкрываю дзівосны казачны малюнак сьвету, невядомы перад тым майму суразмоўцу.
Раптам Рома задаў пытаньне, якое, як ён патлумачыў, хвалюе ўсіх пацаноў на Аўтазе. Пытаньне было пра ўдзельнікаў зьезду «Бацькаўшчыны»:
– А як яны ставяцца да таго, што ў Беларусі можа пасяліцца шасьцьсот тысяч кітайцаў?
***
З расказчыка сагі я зноў ператварыўся ў работніка СМІ.
Я нават уявіў сабе Рому на зьезьдзе «Бацькаўшчыны», як ён выйшаў і паставіў сваё пытаньне.
Тэарэтычна, я мусіў бы адказаць, што задачы арганізацыі больш маштабныя – адраджэньне/стварэньне беларускай нацыі. Узьняцьцё беларускіх мовы, культуры і гісторыі. Фармаваньне нацыянальнай самасьвядомасьці.
Рома казаў пра свае гутаркі з пацанамі на Аўтазе. А праз пару дзён на сайце «Свабоды» я пабачыў маналёг смалявіцкай кабеты, дзе практычна тэза ў тэзу паўтараліся Ромавы словы. Пра падрыхтоўку пляцдарму для «Кітайскай імпэрыі для кідка на Маскву і Эўропу». Пра тое, што ніхто не лічыў мэтазгоднасьць пабудовы кітайскага тэхнапарку, пра тое, што беларусы ў Беларусі – непатрэбны баляст у бізнэс-схеме ўлады. Што праўда, Рома яшчэ казаў пра пагрозу культурна-расавага дысбалянсу. Тая самая тонкая тэма, якая дзеля паліткарэктнай перасьцярогі ў беларускіх СМІ не акцэнтуецца.
І пра тое, што кітайцы – вельмі салідарная і маналітная ў сваіх поглядах супольнасьць.
***
Лёгкаатлетка Аліна Талай робіцца на дзень зоркай байнэту толькі таму, што кажа пра бел-чырвона-белае спалучэньне колераў –
– Але потым зразумела, што старэйшаму пакаленьню было не да гэтага, яно ўвесь час выжывала і было заклапочанае думкамі пра хлеб штодзённы.
Я ўявіў сабе дзеячоў беларускага нацыянальнага Адраджэньня 1920-х гадоў, якія дыскутавалі базавыя для нацыятварэньня пытаньні. Стваралі новую – беларускую – культуру, ня гледзячы на цяжкасьці фізычнага выжываньня, якім займаўся ўвесь народ.
Дзеячы не зьвярталі ўвагу на штодзённасьць, якая зьмянялася ў вельмі канкрэтным кірунку: бальшавікі асабліва не заміналі, займаліся паралельна сваімі справамі, рыхтавалі 1937 год.
***
Калі я глядзеў онлайн-трансьляцыю зьезду «Бацькаўшчыны», уявіў сабе, што ў краіну вяртаюцца шасьцьсот тысяч нашых суайчыньнікаў: ад Канады да Аўстраліі, ад Сібіру да Бразыліі. Кожны ня толькі з пэрсанальным досьведам, але з досьведамі сваіх новых краінаў.
«Гэта ж будзе крах усіх існых клянава-пірамідальных сацыяльных стасункаў і адпаведная мадэрнізацыя грамадзтва!» – падумаў я.
Цэльная дыяспара, якая ў выпадку вяртаньня колькасьцю ў шасьцсот тысяч сваёй салідарнасьцю і маналітнасьцю зможа зьмяніць Айчыну-маці!
***
Але такая дыяспара можа зьявіцца толькі з салідарных і адзіных у поглядах людзей, якія перад ад'ездам сфармаваліся ў самой Беларусі.
А пакуль беларусы сьвету – як грамадзяне сьвету. Ня толькі ў замежжы, але ў самой Беларусі.
Магчыма, кітайскі тэхнапарк патрэбны нам, каб падкарэктаваць сваё стаўленьне да саміх сябе?