Бягучую палітычную сытуацыю ў Беларусі, стварэньне грамадзкага экалягічнага камітэту імя Івана Нікітчанкі, падрыхтоўку да мясцовых выбараў ды іншыя пытаньні зьбіраюцца разгледзець удзельнікі паседжаньня Сойму Партыі БНФ.
Ён адбудзецца 27 ліпеня ў Менску.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначае:
«У дакладзе аб палітычнай сытуацыі я праінфармую пра прамежкавыя вынікі кампаніі „Народны рэфэрэндум“ і дам ацэнку разьвіцьцю ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі. Пэўную інтэнсыфікацыю кантактаў афіцыйнага Менску з Эўразьвязам мы разглядаем у кантэксьце вырашэньня задачы вызваленьня палітычных вязьняў.
Даклад па падрыхтоўцы да мясцовых выбараў зробіць намесьнік старшыні Рыгор Кастусёў. Таксама ў гэтым пункце парадку дня плянуецца абмеркаваць дасягнутыя за апошні час пагадненьні паміж дэмакратычнымі партыямі аб пабудове сыстэмы партыйнага назіраньня за выбарамі.
Апроч гэтага Сойм разгледзіць шэраг дакумэнтаў, якія падрыхтаваныя з удзелам Партыі БНФ і падлягаюць зацьвярджэньню кіроўным органам. Гэта — рэглямэнт і маніфэст грамадзкага экалягічнага камітэту імя Івана Нікітчанкі, а таксама праект рэфармаваньня праваахоўных органаў, пракуратуры і судоў, падрыхтаваны ў межах працы экспэртаў „Эўрапейскага дыялёгу дзеля мадэрнізацыі Беларусі“.
Прынцыпова важнай для нас зьяўляецца абарона сяброў партыі ад палітычнага перасьледу і рэпрэсіяў. Таму для прыняцьця Соймам падрыхтаваная адмысловая палітычная заява з патрабаваньнем аднавіць на працы звольненага сябра Сойму доктара Івана Шэгу са Слоніма».