Аляксандар Лукашэнка паведаміў пра затрыманьне супрацоўніка спэцслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў касьцёлу.
Аляксандар Лукашэнка паведаміў пра затрыманьне супрацоўніка спэцслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы.
Заява Лукашэнкі прагучала падчас наведваньня ім менскага аквапарку.
«Мы нядаўна затрымалі аднаго з здраднікаў, які служыў у спэцслужбах і які праз прадстаўнікоў каталіцкага касьцёлу быў зьвязаны з замежнымі дзяржавамі», — адзначыў Лукашэнка журналістам у пятніцу ў Менску.
Гэты супрацоўнік спэцслужбаў, удакладніў Лукашэнка, «ня толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасьці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой... Гэта здрада? Вядома, гэта здрада, — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс. — А чаму з амэрыканскага пункту гледжаньня Сноўдэна нельга абвінаваціць як здрадніка? Таму тут не павінна быць дваістых стандартаў».
Сваю пазыцыю Лукашэнка патлумачыў тым, што Амэрыка прытуліла сотні расейскіх здраднікаў:
«Колькім людзям там далі прытулак, колькі забралі адсюль сакрэтаў, колькі тэрарыстаў, якіх Расея патрабуе выдаць, у сябе прытулілі і не выдаюць. Што ж вы Пуціну прад’яўляеце прэтэнзіі, што ён сябе нібыта няправільна паводзіць? Правільна паводзіць. Даўно трэба было даць палітычны прытулак. Тады б вы ведалі, што сьвет глябальны, узаемазалежны, і калі тэрарыст у Расеі, то заўтра ён нешта ўчыніць у Амэрыцы. Нядаўна факты такія былі. Таму на месцы расейскага кіраўніцтва я б дзейнічаў больш рашуча ў гэтым пляне, і гэта было б апраўдана», — цытуе Лукашэнку БелТА.